Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

  • Facebook - Black Circle

Вітаю! На сенняшні дзень pahod.by - аўтарскі праект Сержука Місюкевіча. Тут вы знойдзеце пешыя і горныя паходы, трэкінгі у розных кутках нашай планеты, якія я арганізую і праводжу.

Калі вас цікавіць прырода, горы, актыўны адпачынак, далучайцеся ;) Усе мерапрыемствы будуць анансавацца тут.

Геаграфія нашых падарожжаў пастаянна пашыраецца.

Асноўны накірунак дзейнасці - гэта шматдзённыя пешыя і горныя паходы, трэкінгі (multi-day hikes), альпінісцкія ўзыходжанні, па складанасці дасяжныя звычайным людзям (не спартсменам).

пешыя вандроўкі, паходы, вандроўкі, беларусь, польша, ісландыя, марока, грузія, нарвегія, непал, паходы ў польшы, паходы ў ісландыі, паходы ў марока, паходы ў грузіі, паходы ў нарвегіі, паходы ў непале, паходы ў славакіі, прырода, актыўны адпачынак

Для таго, каб пабачыць і абраць жаданую вандроўку, націскайце "Каляндар паходаў" і вам разгарнецца спіс.

пешыя вандроўкі, паходы, вандроўкі, беларусь, польша, ісландыя, марока, грузія, нарвегія, непал, паходы ў польшы, паходы ў ісландыі, паходы ў марока, паходы ў грузіі, паходы ў нарвегіі, паходы ў непале, паходы ў славакіі, прырода, актыўны адпачынак

Прыгожыя здымачкі з нашых вандровак. 

Усе самыя шчырыя ўсмешкі - тут!

пешыя вандроўкі, паходы, вандроўкі, беларусь, польша, ісландыя, марока, грузія, нарвегія, непал, паходы ў польшы, паходы ў ісландыі, паходы ў марока, паходы ў грузіі, паходы ў нарвегіі, паходы ў непале, паходы ў славакіі, прырода, актыўны адпачынак

Навіны - свежыя як булачкі з суседняй пякарні. Усё новае і цікавае можна знайсці тут. 

пешыя вандроўкі, паходы, вандроўкі, беларусь, польша, ісландыя, марока, грузія, нарвегія, непал, паходы ў польшы, паходы ў ісландыі, паходы ў марока, паходы ў грузіі, паходы ў нарвегіі, паходы ў непале, паходы ў славакіі, прырода, актыўны адпачынак

Відэасправаздачы з выбраных вандровак. 

Калі ў вас ёсць нейкія пытанні ці сумненні - напішыце нам і мы з радасцю дапаможам і паспрабуем даць адказы на ўсе вашы пытанні!

пешыя вандроўкі, паходы, вандроўкі, беларусь, польша, ісландыя, марока, грузія, нарвегія, непал, паходы ў польшы, паходы ў ісландыі, паходы ў марока, паходы ў грузіі, паходы ў нарвегіі, паходы ў непале, паходы ў славакіі, прырода, актыўны адпачынак

Хто мы такія і чаму вы захочаце пайсці з намі ў паход - даведаецеся тут :)

НАВІНЫ

Каляндар паходаў 2019

December 22, 2019

Наш каляндар паходаў на 2019 год ужо з-большага гатовы. Падрабязнасці паходаў у Марока, Гішпаніі, Нарвегіі, Ісландыі ўжо апублікаваныя! Цікавімся, дасылаем заяўкі ;)

Грузія, з Тушэці да Казбеку

Нашая новая вандроўка, спартыўны горны паход 1-2 к.с. па гістарычных горных правінцыях - Тушэці і Хеўсурэці і выхадам да Казбеку! Адбудзецца на пачатку восені, у верасні ;)

Ісландыя, цэнтральныя сугор'і

December 18, 2017

Наш новы маршрут у Ісландыі па цэнтральных сугор'ях (highlands)! Маршрут дзікі і разнастайны, тут амаль няма турыстаў, начлегі ў кэмпінгах толькі пасярэдзіне маршруту.

У нашым паходзе:
- Наведаем залатое Кальцо Ісландыі - Даліну Гейзераў і вадаспад Гульфосс;
- Пройдзем трэк па чырвонаму хрыбту Керлінгафьодль (тут выбітны ландшафт);
- Геатэрмальная зона Хверадалір з рознакаляровымі гарамі, фумароламі і ледавікамі на навакольных схілах. 
- Геатэрмальная зона Хверавеллір з гарачым басейнам, мацнейшым пыхаючым конусам Эйвіндахвер і булькаючымі бірузовымі крыніцамі;
- Другі па велічыні ледавік у Ісландыі - Лангйокюдль;
- Узыходжанні на вяршыні: Снэколлур (1458 м), Фанборг (1428м), Лотмундур (1429 г), Хрутфелл (Hrutfell, 1396м);
- Напрыканцы адагрэемся ў тэрмальным комплексе Лейгарватн фантана!

НЕПАЛ, да Эверэсту праз тры перавалы

December 03, 2017

Наш новы трэк у Непале ўвесну! Складаны і працяглы, з даляглядамі на чатыры васьмітысячнікі (Эверэст, Чо-Ойю, Лхотце, Макалу), узыходжаннямі на тры аглядных пяцітысячнікі і праходжаннем трох перавалаў вышэй за 5 км!

Гішпанія, Сьерра-Невада

November 09, 2017

Вясновы паход у сонечнай Гішпаніі! Прагуляемся па зялёных далінах Альпухар з выбеленымі берберскімі вёсачкамі, уздымемся на самыя высокія вяршыні мацерыковай Гішпаніі (Муласен і Альказабу) і пакупаемся ў Міжземным моры :)

Марока, Высокі Атлас

October 29, 2017

Рады анансаваць чарговы паход у Марока ў наступным годзе!
Вандроўка адбудзецца 07 - 17 траўня

У гэтым паходзе мы: 
- Уздымемся на дзве вышэйшых гары Паўночнай Афрыкі (Toubkal 4167м, Ounakrim 4089 м); 
- Адолеем некалькі перавалаў вышэй за 3 км; 
- Заночым на беразе прыгажэйшага возера Lac d 'Ifni (адзінага прыроднага возера ў Марока); 
- Пройдземся праз традыцыйныя берберскія вёскі, дзе дзеці будуць назіраць за намі з цікаўнасцю); 
- Прагуляемся вузкімі вулачкамі медзіны Марракеша, найбольш цікавага горада ў Марока; 
- Пакупаемся ў Атлантычным акіяне ў Агадзіры!

Нарвегія, Ютунхэймен

October 27, 2017

У наступным годзе шпацыраваць па Дому Веліканаў Ютунхэймену будзем 21-28 ліпеня! 

Паход сціснуты да аднаго тыдня з выходнымі (для тых, хто абмежаваны ў тэрмінах адпачынку) і вельмі насычаны. Аптымальная лагістыка: у суботу зранку вылятаем з Вільні, а ночым ужо ў гарах! Праз тыдзень (у нядзелю ўвечары можна ўжо быць ў Мінску).

Паход у Ісландыі, Лаўгавегур

October 23, 2017

Паступова будуць з'яўляцца анонсы паходаў на наступны (2018-ы) год!
Набіраем дзве групы ў наш самы папулярны ісландскі паход па Лаўгавегуру:)
1) 14.06 - 22.06: Ісландыя, Лаўгавегур 
2) 23.06 - 01.07: Ісландыя, Лаўгавегур
Самы пачатак сезону, пакуль яшчэ не набеглі туды натоўпы. Рознакаляровыя лававыя палі, пыхаючыя серавадародам фумаролы, зялёныя і чырвоныя горы, ледавікі і снежнікі, карлікавы лес і чорны вулканічны попел, бурлівыя вадаспады і броды вышэй за калена - вялічэзная разнастайнасць краявідаў тут.

Please reload