Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

  • Facebook - Black Circle

Сяржук Місюкевіч

Кіраўнік праекта, гід, арганізатар пешых і горных паходаў, трэкінгаў

  • Black Vkontakte Icon
  • Black Facebook Icon
  • Black Instagram Icon

"Вітаю! Мяне завуць Сяржук, мне на сенняшні дзень 32 гады. Pahod.by– гэта мае “дзіцё”, я пачынальнік, кіраўнік і асноўны гід праекту.

Маю стаж у турызме большы за 10 гадоў. Пачынаў з ПВД і паходаў у Крым, Карпаты ў студэнцкія часы. Прафесійна займаюся арганізацыяй і правядзеннем паходаў, пачынаючы з 2012–га года. За гэтыя гады правеў па розных маршрутах ужо больш за некалькі дзесяткаў груп.

Мне падабаецца распрацоўваць новыя маршруты і адкрываць для сябе іншыя краіны, таму геаграфія вандровак пастаянна пашыраецца. Намагаюся праводзіць вандроўкі ў рэгіёнах, цікавых не толькі прыгожай прыродай, але і гістарычнымі помнікамі, іншай культурай, кухняй і традыцыямі.

Апроч арганізацыі падарожжаў, кожны год бяру ўдзел у спартыўных паходах, езжу ў альплагеры, наведваю курсы і семінары, падвышаючы свой турыстычны і прафесійны ўзровень.

Цікаўнасці: пешыя і горныя паходы, трэкінг, альпінізм, горы, лес, балоты, дзікая прырода, беларуская культура, музыка

Любімыя напрамкі: Беларусь, Скандынавія, Каўказ

Мовы: беларуская, руская, ангельская.