Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

  • Facebook - Black Circle

РАСЕЯ, АЛТАЙ, Паўночна-Чуйскі хрыбет

Даты: не прызначаны

Складанасць: 3/5

Адлегласць:  ~145 км,  7.5 км,  7,8 км

Кошт:  20000 расейскіх рублёў - што ўлічана?

Маршрут

Наш новы эксперыментальны паход па Паўночна-Чуйскім хрыбце ў Рэспубліцы Алтай. Маршрут спартыўны, працяглы і вельмі насычаны. Па ахопу тэрыторыі і прыродных славутасцях ён роўны прыкладна тром паходам камерцыйных фірмаў, якія працуюць у гэтым рэгіёне. Пройдзем праз некалькі перавалаў па найпрыгажэйшым далінам: пачынаем з даліны ракі Шаўла і знакамітых Шаўлінскіх азёр, праз перавал пераходзім у даліну ракі Маашэй і далей у цясніну Актру. істотнае адрозненне ад еўрапейскіх трэкаў: амаль усе начоўкі ў дзікіх умовах з вогнішчам :)

Паход будзе аформлены ў РТСС, як спартовы горны паход першай катэгорыі складанасці. Патрэбна добрая фізічная падрыхтоўка (вы павінны быць у стане прабегчы 5 км). Нас чакаюць вялікія перапады вышынь за дзень, працяглыя пераходы, працяглыя ўздымы і спускі, камяністыя крушні, пераходы па снезе і лёдзе. Для ўдзелу ў гэтым паходзе неабходны папярэдні вопыт працяглых пешых паходаў. Спецыяльных навыкаў не патрабуецца.

Ідэя маршруту пачэрпнутая з кнігі А.Лебедзева "Алтайскімі сцежкамі", многія апісанні ніжэй узятыя адтуль.

Дзень 1. Прылёт ў Барнаўл, пераезд да Чыбіту, пачатак пад'ёму па даліне ракі Арой

Пераезд : ~600 км, Пераход: ~9 км, ↑~700 м, ↓~100 м.

 

Зранку прылятаем у Барнаўл. Пра пералёт падрабязней тут. Пераязджаем па Чуйскім тракце да пасёлка Чыбіт, па шляху аглядаючы славутасці. Пераходзім раку Чуя па новым мосце. Пачынаем ўздым па даліне ракі Арой. Начлег на адной са стаянак каля ракі.

Дзень 2. Пераход праз перавал Арой

~13 км, ↑~500 м, ↓~500 м. 

Сёння мы павінны падняцца па даліне ракі Арой, прайсці аднайменны некатэгарыйны перавал Арой (2240 ​​м, н/к), перасекчы ўрочышча Ештык-Коль і спусціцца па даліне ракі Шавага ў зону лесу.

Седлавіна перавала Арой багністая. Назва перакладаецца як «вяршыня», «макушка». З перавала адкрываецца выдатны далягляд на навакольныя заснежаныя вяршыні і зеляніну высакагорных лугоў. Выразна праглядаецца паніжэнне ў паўднёвым кірунку. Наўпрост відаць цясніну Шавага («маладое дрэва, хваёвае дрэва»). Злева працягнуўся заснежаны масіў гор Біш-Ірду ( «пяць шылаватых вяршыняў»).

Дзень 3. Пераход да Ніжняга Шаўлінскаг возера

~14 км, ↑~200 м, ↓~300 м. 

Сёння наша задача - дайсці да Ніжняга Шаўлінскага возера. Тут мы правядзем дзве ночы. Гэта адно з найпрыгажэйшых месцаў на Алтаі, месца папулярнае і наўрадці мы тут будзем адныя, на беразе нават ёсць лазня)

Першы погляд на возера не асабліва ўражвае. Але пройдзем ўздоўж па беразе яшчэ 10 - 15 хвілін - і нашу ўвагу прыкоўваюць ледавіковыя вяршыні, якія глядзяцца ў возера з процілеглага боку. Не менш ўражвае незвычайны зялёна-блакітны колер вады. Інтэнсіўнасць яго некалькі змяняецца ў залежнасці ад асвятлення, часу дня і ракурсу погляда. Возера ляжыць на вышыні амаль 2000 м над узроўнем мора. Даўжыня яго каля 2 кіламетраў, шырыня нашмат менш (возера мае выцягнутую форму). Адзін бераг пакрыты лесам. Ён «заселены» турыстамі, тут шмат зручных месцаў, дзе можна паставіць намёт. Супрацьлеглы ж бераг зусім непрыступны, абрываецца наўпрост ў возера крушнямі і стромкімі схіламі.

Дзень 4. Радыяльны выхад да Верхняга Шаўлінскага возера

~16 км, ↑↓~700 м.

Уздымаемся да Верхняга Шаўлінскага возера, якое абыдзем па перыметры. Верхняе возера атачаюць тры жывапісных вяршыні з паэтычнымі назвамі - Мара, Прыгажуня і Казка. Паднімемся далей да ледавіка паміж Прыгажуняй і Казкай. Вакол суцэльныя камяні - гіганцкія марэны, суровы альпійскі рэльеф. На начлег вернемся да ніжняга возера.

Дзень 5. Пераход праз Нижнешаўлінскі перавал (1Б, 3200 м)

~15 км, ↑~1200 м, ↓~1000 м. 

Ніжнешаўлінскі перавал (1Б, 3200 м) - галоўная перашкода нашага маршруту. Ён праходзіцца без адмысловага рыштунку, але трэба быць асцярожным і ісці шчыльнай групай, каб не скідваць камяні адзін на аднаго. Будзем караскацца па камяністых крушнях, у верхняй частцы ўздыму і спуску - ледавікі, якія трэба будзе перасекчы ў іх гарызантальных частках. З перавала спускаемся ў даліну Маашэй ў зону лесу да «кедровай стаянкі».

Дзень 6. Радыальны выхад у даліну ракі Каракабак

~ 18 км, ↑↓ ~ 800 м.. 

Сёння мы здзейснім радыальны выхад у даліну Каракабак, дзе месцяцца пяць прыгожых горных азёр. Уздымаемся ў бакавую даліну, вакол трохтысячнікі, азёры ідуць ланцужком адно за адным. Пры добрых умовах даходзім да ледавіка ў пачатку цясніны і вяртаемся назад па шляху ўздыму. Па водгуках - самыя прыгожыя месцы ў раёне.

Дзень 7. Пераход па даліне ракі Маашэй да Чуйскага тракту, пераезд у Актру
~16 км, ↑~300 м, ↓~100 м. 

Спускаемся далінаю ракі Маашэй да Чуйскага тракту, адкуль пераязджаем у альплагер Актру.

"Круты звілісты спуск прыводзіць да раскошна-блакітнага патоку бурлівага Маашэй, заваленага велізарнымі валунамі. Берагі яго густа параслі лесам, а празрыстая блакітная вада разбіваецца ў вялікія белякі серабрыстай пены. Маашэй, бясспрэчна, адна з найпрыгажэйшых рэк Алтая. » В.В. Сапожнікаў

Дзень 8. Паўднеўка ў альплагеры Актру

~ 6 км, ↑↓~1000 м

У першай палове дня сходзім у кароткую радиалку на перавал Настаўнік (1А, 3100 м). У другой палове дня заслужаны адпачынак. У альплагеры развітая інфраструктура, домікі, катэджы, крама, кавярня і лазня, у якой мы вядома папарымся). 

Дзень 9. Радыяльны выхад да Блакітнага возера

~ 9 км, ↑↓~700 м

Блакітнае возера знаходзіцца ў марэннай кішэні ледавіка Левы Вялікі Актру. Ад альплагера да возера вядзе набітая сцежка ўверх па даліне, па левым беразе ракі Актру. У 1 км ад альплагера, на супрацьлеглым баку даліны добра бачны ледавік Малы Актру. Хоць возера і называецца Блакітным, часцей яно яскрава-зялёнага колеру, нават пры адсутнасці сонца. З паўночнага захаду і паўночнага усходу да яго спускаюцца стромкія асыпныя схілы вяршыняў Стажораў і Кзыл-Таш, а паміж імі на поўнач кіруецца цясніна, якая вядзе да перавалаў. Адпачыўшы на Блакітным возеры і памілаваўшыся выдатным краявідам верхняга цырка ледавіка Левы Вялікі Актру і паўднёва-усходнім схілам вяршыні Актру (4044 м), мы па знаёмым шляху вяртаемся ў лагер.

Дзень 10. Пераход праз перавал Цюце (1А, 2950 м)

~ 16 км, ↑~1000 м, ↓~1000 м

Сцежка падымаецца на грэбень марэннага валу, і неўзабаве паварочвае ў першы вядучы наверх кулуар, прыкладна за 200 м да вадаспаду. Уздым даволі круты, асабліва ў пачатку. Але серпантын сцежкі добра натаптаны, ідзецца па ёй без праблем. Перавал ЦюЦе знаходзіцца ў адгор'і, якое падзяляе басейны рэк Цюце і Актру. Грэбень адгор'я шырокі, грунтавы, са скальнымі выпадамі. Па спадзістых шырокіх схілах цякуць ручаі. Пасля некаторага зніжэння схілы абрываюцца ў даліну Актру скальнымі сценамі, кулуары запаўняюцца крушнямі. На спуску праходзім некалькі азёраў.

Дзень 11. Пераход да моста праз Чую

~13 км, ↑~100 м, ↓~500 м

Пераходзім раку Цюце ўброд. Сцежка ідзе па лесе, забіраючы ўгару. Паступова лес змяняецца хмызняком, выходзім да Курайскай катлавіны. Калісьці тут было велізарнае возера, а цяпер раскінуўся шырокі Курайскі стэп.

Сёння ўбачым унікальны геалагічны помнік "гіганцкая рабізна плыні", які ўтварыўся каля 13 тыс гадоў назад у выніку катастрафічнага прарыву Чуйска-Курайскай сістэмы азёр. Рабізна ўяўляе сабой сістэму выцягнутых град або ланцужкоў "дзюн" серпападобнай формы, якія размешчаны ўпоперак даліны. Рэльеф нагадвае чымсьці "пральную дошку". Станем на начлег каля моста праз Чую.

 
 

Дзень 12. Днеўка.

Гэты дзень пакідаем для адпачынку. Месца будзе абрана па абставінах.

Дзень 13. Рэзерв.

Гэты дзень пакідаем ў рэзерве на выпадак непагадзі і іншых абставінаў.

День 14. ​Пераезд в Барнаул.

Ад моста праз Чую выязджаем у Барнаўл на арандаваным транспарце, на начлег спынімся ў гатэлі (кватэры), можна будзе прывесці сябе ў парадак перад заўтрашнім вылетам.

Умовы ўдзелу

Кошт удзелу: 20000 рускіх рублёў

(5000 - перадаплата пры рэгістрацыі)

*Кошт ў валюце ўказаны для даведкі, усе разлікі на тэрыторыі Беларусі адбываюцца ў беларускіх рублях па курсе НБРБ.

УЛІЧАНА:

  • харчаванне (3 разы на дзень на маршруце);

  • усе пераезды па маршруце:
               - З аэрапорта Барнаўла да старту маршруту (пасёлак Чыбіт);
               - Ад 801-га км Чуйскай гасцінца да альплагера Актру;
               - Ад стаянкі на рацэ Чуя да Барнаўла.

                Для групы ад 8 чалавек усё пераезды на арандаваным транспарце, пры меншай                     колькасці ўдзельнікаў дабіраемся з Барнаўла да Горна-Алтайску аўтобусам;

  • 1 ноч у Барнауле (на фінішы маршруту);

  • начоўкі ў платных кемпінгах на маршруце (Перевалка, Актру);

  • медыцынская страхоўка з павышаючым каэфіцыентам;

  • газ і газавае абсталяванне;

  • групавы рыштунак (у тым ліку месца ў намёце);

  • групавая аптэчка;

  • рамонтны набор;

  • рэгістрацыя паходу ў муршрутна-кваліфікацыйнай камісіі ў Мінску (як горнага паходу 1 катэгорыі);

  • рэгістрацыя групы ў алтайскім МНС;

  • кансультацыі па любых пытаннях (ад падбору авіябілетаў да выбару адзення);

  • паслугі гіда-правадніка і кіраўніка турыстычнай групы. 

НЕ УЛІЧАНА:

  • авіяпералёт (ад 19000 RUB з Мінска, ад 14000 з Масквы);

  • харчаванне ў кафэ;

  • асабісты рыштунак і адзенне.

  • асабістыя і дадатковыя выдаткі.

Патрэбна добрая фізічная падрыхтоўка (вы павінны быць у стане прабегчы 5 км). Нас чакаюць вялікія перапады вышынь за дзень, працяглыя пераходы, працяглыя ўздымы і спускі, камяністыя крушні, пераходы па снезе і лёдзе. Для ўдзелу ў гэтым паходзе неабходны папярэдні вопыт працяглых пешых ці горных паходаў. Спецыяльных навыкаў не патрабуецца.

ЗНІЖКІ:

Паход праводзіцца ўпершыню па прома-кошце, таму максімальная зніжка 10%:

5% зніжка за раннее браніраванне (пры рэгістрацыі на ўдзел да 1.3.2017);
5% зніжка за лаяльнасць (вы ўжо хадзілі са мной у працяглыя вандроўкі);
Зніжкі могуць падсумоўвацца (максімальная зніжка 10%).

АЛГАРЫТМ УДЗЕЛУ:

1. Вы асэнсоўваеце ўсю прыведзеную інфармацыю і прымаеце ўстойлівае рашэнне ўдзельнічаць у вандроўцы. Падаеце заяўку на ўдзел праз форму.

2. Гід пацвярджае мажлівасць вашага удзелу;

3. Падпісваем дамову аб аказанні паслуг;

4. Цягам 7-мі дзен з даты падпісання дамовы, ўносіце перадаплату (у беларускіх рублях па курсе НБРБ на рахунак арганізатара);

5. Вы набываеце авіяквіткі, і рыхтуецеся да вандроўкі;

6. Рэшту ўнеску перадаеце ўжо пры сустрэчы на пачатку пахода.

 

Як даехаць

Рэйсы ў аэрапорт Горна-Алтайску досыць дарагія. Бліжэйшым аэрапортам з нармалёвымі коштамі з'яўляецца аэрапорт Барнаула (прылёт у аэрапорт Навасібірску грошы не эканоміць, але павялічвае адлегласць). Не купляйце авіаквіткоў без адмашкі гіда. Даты паходу аптымізаваныя пад рэйс кампаніі S7 (у звязку з Belavia):
19.08 Мінск MSQ 19:30 - Масква DME 20:50;
19.08 Масква DME 22:50 - Барнаўл BAX 06:55;
03.09 Барнаўл BAX 08:10 - Масква DME 08:35;
03.09 Масква DME 11:00 - Мінск MSQ 00:20.
Квіткі купляць лепш праз сайт S7.
Таксама можна прыляцець больш раннім рэйсам Aeroflot або Ural Airlines і пачакаць асноўную групу ў аэрапорце.

Неабходна ўлічваць, што нам усім патрэбен багаж (я дам кожнаму з вас ~6-10 кг ежы і групавога рыштунку). Усю ежу павязем з Мінска.

Рыштунак і адзенне

Спіс адзення і рыштунку цалкам тут.

Падбірайце найлягчэйшы рыштунак і адзенне, якія можаце сабе дазволіць.

Істотныя рэчы, якасць якіх крытычная для гэтай вандроўкі:


1. Абутак

Патрэбен якасны трэкінгавы абутак. Павінен трымаць ваду (мембрана) і фіксаваць ступню (сярэдні ці высокі). Не шкадуйце грошай на абутак! Кеды, красоўкі, берцы не падыходзяць. На маршруце нам прыйдзецца пераходзіць некалькі рэк уброд, для гэтага вам спатрэбяцца сандалі ці шлапакі з фіксацыяй ступні (кшталту crocs). Калі ваш абутак дрэнна трымае ваду, пры даждлівым надвор'і вымушаны будзеце пакутваць ад вільготных ног увесь паход.

2.Абарона ад дажджу

Патрэбна ў выглядзе нагавіцы + капота. Звычайны дажджавік вы адразу парвеце на часткі. Калі не парвеце, у ім нязручна будзе хадзіць, а вада будзе заліваць вам непрыкрытыя часткі. Найлепшы варыянт - гэта мембрана з індэксам вільгаценепранікальнасці ад 10000 mm. 

3. Заплечнік

Гэта тая рэч, на якой не варта эканоміць. Калі ў вас яшчэ няма добрага сучаснага заплечніка з якаснай падвясной сістэмай, то яго варта набыць ці пазычыць у сябра. Я рэкамендую глядзець брэнды  Osprey, Deiter, Lowe Alpine. Магчыма арэнда якаснага заплечніка ў арганізатара (15€ на ўвесь паход). Вы павінны пакінуць дастаткова месца ў заплечніку для агульнага рыштунку і ежы (~20л)! 

4. Каска

Перавалы на гэтым маршруце камненебяспечныя. Усім удзельнікам неабходна мець з сабой каскі. Можна выкарыстаць роварны шлемак ці будаўнічую каску.

 

Агульная інфармацыя (FAQ)

МЕДЫЦЫНСКАЯ СТРАХОЎКА

Cтрахоўка для гэтага пахода афармляецца гідам і ўваходзіць ва ўнесак на паход. Аб наяўнасці сваей страхоўкі неабходна загадзя паведаміць гіду (яна павінна ўтрымліваць у сабе падвышаючы каэффіцыэнт на актыўны ці экстрэмальны адпачынак).

 

НАЧЛЕГ
Ночым у наметах, якія носім на сабе. Наметы для вандроўкі прадастаўляюцца арганізатарам, іх амартызацыя ўлічана ва ўнёсак на вандроўку. Колькасць наметаў і іх ўмяшчальнасць залежаць ад складу групы. Найлепшым варыянтам па вазе на чалавека / цеплыні/ камфорту з'яўляюцца 4 ці 5--мясцовыя намёты. Калі вы з'яўляецеся парай, мы дадзім вам 2-х мясцовы намет, каб вы мелі сваю інтымную прастору :) Вы можаце браць свой уласны намет па дамове з кіраўніком і атрымаць невялікую зніжку за гэта. Наметы і агульны рыштунак у паходзе звычайна размяркоўваюцца паміж мужчынамі. Большасць начлегаў у гэтым паходзе запланавана ў дзікіх умовах. Пастаноўка лагера і нарыхтоўка дроваў ажыццяўляецца ўсімі ўдзельнікамі пахода.

ЕЖА
Ежу на актыўную асноўную частку вандроўкі вязем з сабой з Беларусі, яна размяркоўваецца паміж удзельнікамі перад паходам у Мінску. Ежу носім у заплечніках на сабе (не заўседы, бо ў маршруце некалькі радыялак). Ежа будзе мінімізавана да ~500 г на дзень на чалавека. Выкарыстоўваем толькі сухія складнікі (сушаная гародніна, мяса, рыба), ніякіх кансерваў і безсэнсоўнай лішняй вагі. Гатуем амаль заўсёды на вогнішчы па чарзе. Газ і газавае абсталяванне будзе браць таксама, каб гатаваць гарбату на абед і на выпадак непагадзі і бівака ў альпійскай зоне. Вы магчыма скінеце некалькі кг за паход, нагоніце потым :) Гатуем на газу, яго таксама цягаем з сабой, як і газавае абсталяванне. Вага дадатку ў выглядзе ежы ў ваш заплечнік складзе 6-8 кг. Ежу будзем дакупаць па маршруце (у паселку Курай ці альплагеры Актру, а таксама ў мясцовых жыхароў), каб зменшыць вагу заплечнікаў на старце.Калі вы не ўжываеце пэўныя прадукты ў ежу (напрыклад мяса, рыбу), аб гэтым неабходна загадзя паведаміць арганізатару.

НАДВОР'Е

Характэрны вялікія перапады дзённых-начных тэмператур. Днём пры сонечным надвор'і можа быць горача, а пасля заходу сонца досыць халодна. На перавалах можа сыпаць снег. Трэба быць гатовым да тэмператур да мінус 5 ° C.