Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

  • Facebook - Black Circle

Беларусь, паход па Лепельшчыне

Даты: не прызначаны

Складанасць: 1/5

Кошт удзелу:  65 BYN - што ўлічана?

Маршрут

У гэты раз у планах наведаць з дзесятак азераў на паўночна-усходным накірунку ад Лепеля, пашпацыраваць па лесе, насалодзіцца вясновым сонейкам у прыемнай кампаніі.

 

06.05 Дзень 1. Возера Мухно

Выезд увечары з Менску замоўленай маршрутоўкай (папярэдне ў 18:00). Даязджаем да Бароўкі, топаем на стаянку на возеры Мухно (~4 км). Пераход ~5 км.

07.05 Дзень 2. Возера Рыбанец

Трошкі выртаемся назад, абыходзім возера Мухно, выходзім да возера Бабрыца і далей праходзім уздоўж азер Валосна і Некалач. Паабедаем на возеры Чарнец. Ад возера праз веску Халімонава выйдзем да возера Рыбанец, дзе станем на бівак. Пераход ~20 км.

08.05 Дзень 3. Возера Маланка

Даследуем шэраг дробных азер: Вялікія Акунічы, Малыя Акунічы, Малыя Плоткі, Вялікія Плоткі. Абед на возеры Сакольскім. Далей - возера Глыбачка і возера Маланка, на якім мы застанемся ночыць. Пераход ~20 км.

09.05 Дзень 5. Заслонава

​Невялікі пераход у Заслонава, адкуль нас забярэ машына ў раёне абеда.

Умовы ўдзелу

Кошт удзелу: 65 BYN*

УЛІЧАНА:

  • харчаванне (3 разы на дзень + перакус);

  • пераезд замоўленым для нашай групы мікрааўтобусам ў абодва бакі;

  • агульны рыштунак (у тым ліку месца ў намеце);

  • групавая аптэчка;

  • рамонтны набор;

  • паслугі арганізатара і гіда-правадніка.

НЕ УЛІЧАНА:

  • асабісты рыштунак і адзенне;

*Калі возьмеце свой намет, кошт удзелу зменьшыцца да 60 (справядліва толькі для ўласніка намету)

Гэты паход разлічаны на шырокае кола удзельнікаў. Прыняць удзел можа любы жадаючы.

АЛГАРЫТМ УДЗЕЛУ:

1. Вы прымаеце ўстойлівае рашэнне ўдзельнічаць у вандроўцы. Падаеце заяўку на ўдзел праз форму;

2. Арганізатар пацвярджае мажлівасць вашага удзелу;

3. Падпісваем дамову аб аказанні паслуг (гэта можна зрабіць аддалена);

4. Пералічваеце грошы за ўдзел на рахунак арганізатара (пры адмове ад удзелу да 4-га мая вярну вам грошы за выняткам 5 руб, пасля 4-га ўнесак становіцца невяртальным).

Рыштунак і адзенне

Спіс адзення і рыштунку цалкам тут.

Калі ў вас няма рыштунку, яго (заплечнік, спальнік, кілімок) можна ўзяць у арэнду ў арганізатара паходу за невялікія грошы.

З улікам таго, што ежы ў паход выходнага дню (ПВД) трэба цягнуць не так шмат, вы можаце дазволіць сабе браць рэчы для свайго дадатковага камфорту, але браць тое, што наўрадці спатрэбіцца, ня трэба. Ваш заплечнік не павінен важыць болей за 15 кг з улікам ежы і агульнага рыштунку. Абіраючы рэчы, арыентуйцеся на надвор’е.  Набываць спецыяльна рэчы для ПВД ня трэба, дастаткова таго, што есць.