Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

  • Facebook - Black Circle

Беларусь, веснавы паход па Паазер'і

Даты: не прызначаны

Складанасць: 1/5

Кошт удзелу:  65 BYN - што ўлічана?

Маршрут

Веснавы паход па Беларусі адбудзецца на вялікія выходныя (ажно пяцідзённая вандроўка атрымоўваецца – во якая радасць!). Наведаем Беларускае паазер’е (Глыбоцкі, Ушацкі, Докшыцкі раёны). Наш шлях пройдзе па лясных масівах з некалькімі выбітнымі азерамі і трох прыродаахоўных тэрыторыях (гідралагічныя заказнікі Доўгае, Белае, Галубіцкая пушча), магчымы пераходы па балотах.

 

21.04 Дзень 1. Возера Доўгае

Выязджаем цягніком (683Б Менск - Полацак) з Менску ў 17:14 да станцыі Зябкі. Невялічкі пераход ад станцыі 5-7 км. Ночым на беразе возера Доўгае – самага глыбокага ў Беларусі.

22.04 Дзень 2. Возера Белае

Пераход да вялікага возера з загадкавай назвай Шо і далей да возера Белае, дзе станем на начлег. ~15-20 км

23.04 Дзень 3. Рака Чарніца

Лясамі выходзім да басейна ракі Чарніца з урочышчамі – Дубавец, Мікуліны Буські, Горнава. Заночым ля ракі ці пакрочым далей да невялікага безназоўнага возера ~20-30 км


24.04 Дзень 4. Галубіцкая пушча

Выходзім да гідралагічнага заказніку “Галубіцкая пушча”, радыальна наведаем вялікае возера – Мужужал (па жаданню). Начлег на беразе возера Медзазол. З заплечнікам ~15-20 км. Радыяльны выхад да возера Межужал (~6 км)


24.04 Дзень 5. Бярэзіна

Выходзім да вёскі Бераспонне і далей уздоўж Бярэзіны да вескі Беразіно. Адсюль з'едзем на загадзя замоўленай маршрутоўцы.

Умовы ўдзелу

Кошт удзелу: 65 BYN*

УЛІЧАНА:

  • харчаванне (3 разы на дзень + перакус);

  • транспартныя пераезды ў абодва бакі;

        - пераезд цягніком з Менску да ст. Зябкі (дарога туды),

        - пераезд мікрааўтобусам да Менску (дарога назад);

  • агульны рыштунак (у тым ліку месца ў намеце);

  • групавая аптэчка;

  • рамонтны набор;

  • паслугі арганізатара і гіда-правадніка.

НЕ УЛІЧАНА:

  • асабісты рыштунак і адзенне;

*Калі возьмеце свой намет, кошт удзелу зменьшыцца да 60 (справядліва толькі для ўласніка намету)

Гэты паход разлічаны на шырокае кола удзельнікаў. Прыняць удзел можа любы жадаючы.

АЛГАРЫТМ УДЗЕЛУ:

1. Вы прымаеце ўстойлівае рашэнне ўдзельнічаць у вандроўцы. Падаеце заяўку на ўдзел праз форму;

2. Арганізатар пацвярджае мажлівасць вашага удзелу;

3. Падпісваем дамову аб аказанні паслуг (гэта можна зрабіць аддалена);

4. Пералічваеце грошы за ўдзел на рахунак арганізатара (пры адмове ад удзелу да 19-га красавіка я вярну вам грошы за выняткам 5 руб, пасля 19-га ўнесак становіцца невяртальным).

Рыштунак і адзенне

Спіс адзення і рыштунку цалкам тут.

Калі ў вас няма рыштунку, яго (заплечнік, спальнік, кілімок) можна ўзяць у арэнду ў арганізатара паходу за невялікія грошы.

З улікам таго, што ежы ў паход выходнага дню (ПВД) трэба цягнуць не так шмат, вы можаце дазволіць сабе браць рэчы для свайго дадатковага камфорту, але браць тое, што наўрадці спатрэбіцца, ня трэба. Ваш заплечнік не павінен важыць болей за 15 кг з улікам ежы і агульнага рыштунку. Абіраючы рэчы, арыентуйцеся на надвор’е.  Набываць спецыяльна рэчы для ПВД ня трэба, дастаткова таго, што есць.