Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

  • Facebook - Black Circle

ГРУЗІЯ, з Тушэці да Казбеку (1-2 к.с.)

Даты: 18.08.2018 - 28.08.2018 (11 дзён) для 1 к.с.

            01.09.2018 - 11.09.2018 (11 дзён) для 1 к.с.

            01.09.2018 - 15.09.2018 (15 дзён) для 2 к.с.

Кіраўнік:

18.08.2018 - 28.08.2018 1 к.с. - Сяржук Місюкевіч

01.09.2018 - 11.09.2018 1 к.с. - Арцём Хоміч

01.09.2018 - 15.09.2018 2 к.с. - Сяржук Місюкевіч

Складанасць: 3/5 - для 1 к.с.

                           4/5 - для 2 к.с.

Кошт:  330$ для 1 к.с.- што ўлічана?

                 360$ для 2 к.с.

Кіламетраж:  ~105 км,  6,5 км, 6,4 км для 1 к.с.                                   ~125 км,  8,7 км, 8.9 км для 2 к.с.

Дзень 5. Днеўка ў Шацілі

Шацілі – самае знакамітае хеўсурскае паселішча. Шацілі вядомы сваёй фартыфікацыйнай архітэктурай. Прычым у дадзеным выпадку мы назіраем не асобныя вежы, а нешта комплекснае, фактычна цэлую крэпасць нетрывіяльнай канструкцыі. Як правіла, усе горныя вёскі Грузіі мелі тыя ці іншыя ўмацаванні, але самыя буйныя будаваліся на памежных участках. Шацілі знаходзіцца на мяжы з Чачнёй, таму тут усё сур'ёзна. Акрамя гэтага Хэўсурэці з’яўляецца радзімай хінкалі, якія тут самыя смачныя ў Грузіі. Нашыя страўнікі будуць задаволеныя :).

 
Маршрут

Наш паход пройдзе па гістарычных горных грузінскіх правінцыях – Тушэці і Хеўсурэці. Гэта найбольш 'дзікія' і архаічныя месцы ў горнай Грузіі. Узімку яны цалкам адрэзаны ад навакольнага сьвету, дабрацца сюды можна толькі верталетам.

Маршрут спартыўны, гэта горны паход першай і другой катэгорыі складанасці (далей 1 к.с. і 2 к.с. адпаведна). Маршрут пабудаваны ад простага да складанага. Спачатку мы ўсе разам ідзем паход 1 к.с., у Джуце мы развітаемся з ўдзельнікамі паходу 1 к.с., а з “двоешнікамі” застанемся і пройдзем яшчэ парачку складаных перавалаў.

Кіраўнік не любіць цяжкія заплечнікі, таму будзе рабіць дзве “заброскі” (1-ю ў Шацілі, 2-ю ў Джуце). Спецыяльны рыштунак для паходу 2 к.с. таксама будзе чакаць нас у Джуце.

Нас чакаюць вялікія перапады вышынь і катэгарыйныя перавалы вышыней ў 3,5 км. Будзем вучыцца карыстацца спецыяльным рыштункам і перасоўвацца па розным рэльефе. Вандроўка даволі цяжкая фізічна, для 1 к.с патрэбен вопыт трэкінгу і добрая фізічная форма. Для 2 к.с. патрэбны афіцыйна пацверджаны вопыт удзелу ў горным паходзе 1 к.с. Паход будзе аформлены і зарэгістраваны ў РТСС, па заканчэнні вы атрымаеце даведку аб ўдзеле ў катэгарыйным паходзе. 

Дзень 1. Сустрэча ў у Тбілісі, пераезд у Амала

Даты падгаданы пад начны рэйс Белавіа (спадзяемся на веснавы рапродаж) у Тбілісі. У Тбілісі не затрымліваемся, адразу з аэрапорту з’язджаем у Квема Алвані, дзе перасаджваемся на джыпы і рушым у Амала – тушэцкую сталіцу (дарога дасяжна толькі для 4WD).а

Як даехаць да месца сустрэчы распісана тут.

Дзень 2-4. Этап 1: Пераход з Тушэці ў Хеўсурэці праз перавал Ацунта (1А, 3501 м)

~50 км, ↑~2300 м ↓~2800м 

Трэкінгавая частка нашай вандроўкі. Пад’язджаем да апошняй тушэцкай вёскі – Гірэві, адкуль рушым далінаю ракі Хвахідісцкалі і праз перавал Ацунта (1А, 3501) спускаемся ў Хеўсурэці. Пераход па добрай сцяжыне, рэльеф даволі просты. На шляху тушэцкія і хеўсурскія вежы. Наведаем “мертвы горад” Муца з магільнікамі і вежамі. Нарэшце выходзім у вёску Шацілі з яе выбітным архітэктурным ансамблем.

Дзень 6-10. Этап 2: Паход па Хеўсурэці, з Шацілі ў Джуту праз перавалы Ісартгеле (1А*, 3486 м) і Архоціставі (1А, 3230 м)

~55 км, ↑~4200 м ↓~3500м

Уздымаемся ў цясніну Георгіцмінда, якая знаходзіцца ў бассейне ракі Аргун, пераадольваем перавал Ісартгеле (1А*, 3486). Выразнай сьцяжыны праз яго няма, тут зрэдку бываюць людзі. Нас чакае складаны ўздым па камяністай крушні. З перавала спусцімся ў даліну ракі Коўгра, якая цячэ ў прыгожым каньене. Тут часам нам спатрэбяцца вяроўкі. Трапляем у цясніну Архоці. Мінуем памежны пост і далінаю ракі Асса праз веску Ахіелі выходзім да перавала Архосціставі (1А, 3230 м), з якога спускаемся ў Джуту.

Дзень 11. Днеўка ў Джуце

Адпачываем. Прагуляемся да цудоўнай альпійскай паляны ля масіва Чаўхі – улюбенага месца грузінскіх альпіністаў, сярод іх яно мае назву Чаўхэбі. Насалодзімся відамі масіва Чаўхі, на які пракладзена мноства альпінісцкіх маршрутаў.

 

Для ўдзельнікаў паходу 1 к.с. вандроўка тут скончваецца, адсюль можна уехаць рэйсавым транспартам у Казбегі (Сцепансмінду) і далей у Тбілісі.

Дзень 12 - 14. Этап 3: Пераход з Джуты ў Сно праз перавалы Кібешы Цэнтральны (1Б, 3500 м) і ЛераКТ (1Б, 3600 м).

~ 20 км, ↑~2200 м ↓~2500м

Пачынаем "двоешную" частку нашага паходу. Уздымаемся далінай ракі Качліанісцкалі на перавал Кібешы Цэнтральны. На спуску нас чакае невялікі ледавік Кібешы, напрыканцы якога станем на начлег. Мы ў даліне ракі Кісцінка, але скідваць значна вышыню не будзем і зварочваем на скальна-асыпны перавал ЛераКТ (1Б, 3600 м), адкуль спусцімся да вёскі Сно.

Дзень 15. Пераезд у Тбілісі

З вёскі Сно з'язджаем у Сцепансмінду (Казбегі) і далей у Тбілісі. У ноч можна ўляцець у Мінск.

Опцыя, Этап 4: Дзень 15-20. Узыходжанне на Казбек (2А, 5034 м)

Калі будуць жадаючыя і падрыхтаваныя ўдзельнікі і дазволіць надвор'е, мажліва ўзыходжанне на Казбек па класічным маршруце праз метыастанцыю па-за межамі паходу. 

Умовы ўдзелу

Кошт удзелу: 330$ для 1 к.с. / 360$ для 2 к.с.

(100$ - перадаплата пры рэгістрацыі)

*Кошт ў валюце ўказаны для даведкі, усе разлікі на тэрыторыі Беларусі адбываюцца ў беларускіх рублях па курсе НБРБ.

УЛІЧАНА:

  • харчаванне (3 разы на дзень);

  • транспартны пераезд на старт маршрута Тбілісі - Квемо Алвані - Амала - Гірэві;

  • медыцынская страхоўка з падвышаючым каэфіцыэнтам на актыўны адпачынак; 

  • начлегі у платных кэмпінгах (Шацілі, Джута);

  • "заброска" ежы і рыштунку ў Шацілі і Джуту;

  • газ і газавае абсталяванне;

  • агульны рыштунак (у тым ліку месца ў намеце);

  • групавая аптэчка;

  • рамонтны набор;

  • кансультацыі па любых пытаннях (ад падбору авіяквіткоў да выбару адзення);

  • паслугі арганізатара і гіда-правадніка.

НЕ УЛІЧАНА:

  • авіапералет (Мінск - Тбілісі);

  • транспартны пераезд з фінішу маршруту ў Тбілісі (ходзіць рэйсавы транспарт ~20$);

  • харчаванне ў кавярнях (у Амала, Шацілі, Джуце будзем ласавацца часам мясцовай ежай);

  • асабісты рыштунак і адзенне;

  • асабістыя расходы.

Вандроўка даволі цяжкая фізічна, для 1 к.с патрэбен вопыт трэкінгу і добрая фізічная форма. Для 2 к.с. патрэбны афіцыйна пацверджаны вопыт удзелу ў горным паходзе 1 к.с.

ЗНІЖКІ:

10% зніжка за раннее браніраванне (пры рэгістрацыі на ўдзел да 1.4.2018);
5% зніжка за лаяльнасць (вы ўжо хадзілі са мной у працяглыя вандроўкі);
10% VIP зніжка за лаяльнасць (вы схадзілі са мной у 3 і болей працяглыя вандроўкі);

Зніжкі могуць падсумоўвацца (максімальная зніжка 20%).

АЛГАРЫТМ УДЗЕЛУ:

1. Вы асэнсоўваеце ўсю прыведзеную інфармацыю і прымаеце ўстойлівае рашэнне ўдзельнічаць у вандроўцы. Падаеце заяўку на ўдзел праз форму.

2. Арганізатар пацвярджае мажлівасць вашага удзелу;

3. Падпісваем дамову аб аказанні паслуг;

4. Цягам 7-мі дзен з даты падпісання дамовы, ўносіце перадаплату (у беларускіх рублях па курсе НБРБ на рахунак арганізатара;

5. Вы набываеце авіяквіткі, і рыхтуецеся да вандроўкі;

6. Рэшту ўнеску перадаеце ўжо пры сустрэчы на пачатку пахода.

Як даехаць

Сустрэча групы адбудзецца ў аэрапорце Тбілісі па часу прылета самалета Белавіа з Мінску. Калі вы ляціціе іншым чынам, неабходна прыбыць у Тбілісі раней.

 

Даты паходу падгаданы пад начны рэйс Белавіі з Мінску ў Тбілісі (спадзяемся на веснавы рапродаж):

31.08 MSQ 22:50 - TBS 02:50;

13.08 TBS 03:45 - MSQ 05:45 для 1 к.с.

16.08 TBS 03:45 - MSQ 05:45 для 2 к.с.

Рыштунак і адзенне

Спіс адзення і рыштунку цалкам тут.

Абіраючы адзенне і рыштунак, варта разумець, што аб'ём вашага заплечніку абмежаваны  і ўсе, што вы возьміце з сабой, прыйдзецца насіць на сябе. Неабходна ўмець знаходзіць кампраміс паміж жаданнем камфорту і сваімі рэальнымі магчымасцямі. Звярніце ўвагу на неабходнасць спецыяльнага рыштунку (каска, беседка, карабіны, вусы самастрахоўкі, кошкі).

Агульная інфармацыя (FAQ)

ВІЗА

Беларусам, рускім, украінцам і грамадзянам шмат якіх краін віза ў Грузію не патрэбна.

МЕДЫЦЫНСКАЯ СТРАХОЎКА

Страхоўка павінна ўтрымліваць у сабе падвышаючы каэффіцыэнт на актыўны адпачынак. Страхоўка ўлічана ва ўнесак на паход, калі вы ўжо маеце страхоўку, паведаміце аб гэтым кіраўніку пахода.

НАЧЛЕГ

Ночым у наметах, якія носім на сабе. Наметы для вандроўкі прадастаўляюцца арганізатарам, іх амартызацыя ўлічана ва ўнёсак на вандроўку. Колькасць наметаў і іх ўмяшчальнасць залежаць ад складу групы. Найлепшым варыянтам па вазе на чалавека / цеплыні/ камфорту з'яўляюцца 4 ці 5--мясцовыя намёты. Калі вы з'яўляецеся парай, арганізатар можа даць вам 2-х мясцовы намет, каб вы мелі сваю інтымную прастору :) Вы можаце браць свой уласны намет па дамове з кіраўніком і атрымаць невялікую зніжку за гэта (5$*N, дзе N - колькасць чалавекамесцаў у намеце). Наметы і агульны рыштунак у паходзе звычайна размяркоўваюцца паміж мужчынамі. Пастаноўка лагера ажыццяўляецца ўсімі ўдзельнікамі. Большасць начлегаў у гэтым паходзе ў дзікіх умовах (wild camping).


ЕЖА

Частку ежы на актыўную асноўную частку вандроўкі вязем з сабой з Беларусі, яна размяркоўваецца паміж удзельнікамі перад паходам у Мінску. Частка ежы дакупаецца загадзя арганізатарам на месцы і размяркоўваецца паміж удзельнікамі ўжо па месцу збора групы. Частка ежы будзе чакаць нас у забросках у Шацілі і Джуце, таму заплечнікі будуць  адносна нецяжкія. Ежу носім у заплечніках на сабе. Гатуем на газу, яго таксама цягаем з сабой, як і газавае абсталяванне, часам мажліва будзе вогнішча.  Ежу гатуюць вартавыя па чарзе. Калі вы не ўжываеце пэўныя прадукты ў ежу (напрыклад мяса, рыбу), аб гэтым неабходна загадзя паведаміць арганізатару.


НАДВОР'Е


Паход праходзіць у шырокім высотным дыяпазоне, таму неабходна мець вопратку на шырокі дыапазон тэмператур (ад невялікага мінуса да +20). У далінах цепла і вы можаце хадзіць толькі ў шортах і футболках, на перавалах можа ісці снег і неабходна будзе ўцяпляцца. З заходам сонца адразу становіцца халодна. Уначы рыхтуемся да мінусавых тэмператур.