top of page

ІАРДАНІЯ, Каньёны, руіны і пустэльня

Даты: 08.03.2019 - 24.03.2019 (17 дзён)

Складанасць: 3/5

Кошт удзелу:  250$ - што ўлічана?

Маршрут

У гэтым годзе адкрываем новы накірунак - Іарданію. Гэта стала мажлівым дзякуючы танным рэйсам Ryanair з Варшавы і Вільні ў Аман (сталіцу Іарданіі).

У маршрут нашай першай вандроўкі мы ўключылі найбольш прыгожыя і цікавыя мясціны ў гэтай краіне.

 

Нашая вандроўка складаецца з некалькіх этапаў, лагічна звязаных паміж сабой.

У нашай праграме::

  • Самы прыгожы ў Іарданіі пешаходны каньён - Вадзі Хаса;

  • Трэкінг па найбольш цікавай частцы Ірданскай сцяжыны - з Даны ў Петру;

  • Старажытныя антычныя руіны Петры;

  • Каньёны, горы, дзюны камяністай пустэльні Вадзі Рам;

  • Чырвонае мора і Акаба.

Гэты паход разлічаны на удзельнікаў з добрай фізічнай падрыхтоўкай. Неабходны папярэдні паходны вопыт. Паход праводзіцца намі ўпершыню, маршрут мае эксперыментальны характар з выцякаючымі адсюль наступствамі: пошук месцаў для начлегу, працяглыя пераходы, максімальная насычанасць праграмы. У маршруце сустракаецца досыць складаны рэльеф і відавочны праблемы з вадой (часам яе прыйдзецца насіць на сабе ў вялікай колькасці).

Дзень 1. Прылет у Аман

Сустракаемся ў сталіцы Іарданіі Амане ў загадзя забраніраваных апартаментах.

Дзень 2. Аман

Закупаем і фасуем неабходныя прадукты і газ. Даследуем горад.

Дзень 3-5. Этап 1. Каньён Вадзі Хаса

~ 25 км

Пераезджаем на аўтобусе у горад Эль-Тафіла, адкуль джыпам пераязджаем да пачатку каньена Вадзі Афра (Wadi Afra), гэта адзін з прытокаў каньёна Вадзі Хаса (Wadi Hasa). Па водгуках - гэта самы прыгожы каньён у Іарданіі, які можна прайсці без спецыялізаванага абсталявання. Каньён запоўнены вадой, часам неабходна ісці па самім каньёне ў вадзе і пераходзіць уброд з берага на бераг. У каньене правядзем дзве ночы, далей выходзім да Мёртвага Мора.

Якорь 1
0_160a33_41a58229_XL.jpg

Дзень 6-10. Этап 2. З Даны да Петры па Іарданскай сцяжыне

~73 км

У 2017 у Іарданіі распрацавалі шматдзённы маршрут, які цягнецца на 650 км праз усю краіну  і называецца Іарданская сцяжына (Jordan Trail). Мы пройдзем меркавана самы прыгожы і цікавы яе кавалак.

Апісанне з афіцыйнага сайту: Адна з самых уражлівых секцый Іарданскай сцяжыны. Гэты маршрут быў нядаўна названы National Geographic адным з пятнаццаці лепшых хайкінгаў у свеце. Сцежка спускаецца з вышыні горнага плато ў даліну Араба і падымаецца назад, перасякаючы некалькі кліматычных зон, разнастайныя экасістэмы, схаваныя ў каньёнах і драматычныя лабірынты пагоркаў і далін, якія адлюстроўваюць поўны спектр геалогіі рэгіёну. Ландшафты вар'іруюцца ад велічных і эпічных горных вяршыняў да мірнай, пастаральнай сельскай мясцовасці, віды і далягляды змяняюцца праз кожныя некалькі кіламетраў. Адзінае, што не прапануе рэгіён- гэта аднастайнасць.

Апошні дзень прысвяцім агляду Петры - старажытнага антычнага горада, набатейскай сталіцы, уключанай у спіс Сусветнай спадчыны Юнэска.

petra-trail[1].jpg

Дзень 11-14. Этап 3. Пустэльня Вадзі Рам 

Пераязджаем у пустэльню Вадзі Рам (Wadi Rum) - таксама помнік сусветнай спадчыны Юнэска. Тут здымалася мноства фільмаў (у асноўным пра Марс). Ландшафты выбітныя: пясчаныя дзюны, як у класічных пустэльнях, каньёны, камяністыя горы (да 1800 м) і скалы. Хадзіць будзім у асноўным радыяльна (пераходы з легкім заплечнікам з вяртаннем у кропку старту), пройдзем некалькі каньенаў, палазім па барханах, уздымемся на Джэбель Рам (Jebel Rum, 1754 м), заночым у лагеры бедуінаў.

site_1377_0024-750-0-20151105113530[1].j

Дзень 15-17. Этап 4. Акаба і Чырвонае мора

Пераязджаем у Акабу, рэлаксацыйная заключная частка нашай вандроўкі. Купаемся ў Чырвоным моры і адпачываем. Хто на мора не захоча, можна ўляцець дахаты параней.

, ecosystema.ru[1].jpg
Умовы ўдзелу

Кошт удзелу: 250$*

(100$ - перадаплата пры рэгістрацыі)

*Кошт ў валюце ўказаны для даведкі, усе разлікі на тэрыторыі Беларусі адбываюцца ў беларускіх рублях па курсе НБРБ.

УЛІЧАНА:

  • харчаванне, прыгатаванае групай (3 разы на дзень + перакус);

  • начлег у Амане (2 першых ночы);

  • газ і газавае абсталяванне;

  • медыцынская страхоўка з падвышаючым каэфіцыэнтам на актыўны адпачынак;

  • агульны рыштунак (у тым ліку месца ў намеце);

  • групавая аптэчка;

  • рамонтны набор;

  • кансультацыі па любых пытаннях (ад падбору авіяквіткоў да выбару адзення);

  • паслугі арганізатара і гіда-правадніка.

НЕ УЛІЧАНА:

  • авіапералет;

  • транспартныя пераезды; 

  • Jordan pass (~106$, утрымлівае ў сабе візу па прылеце, 2 дні на наведванне Петры, уваход у музеі і нац. паркі);

  • ежа у кавярнях і т.п. месцах;

  • платны начлег (акрамя першых дзвюх сутак у Амане);

  • уваход у платныя славутасці;

  • асабісты рыштунак і адзенне;

  • асабістыя расходы.

Гэты паход разлічаны на удзельнікаў з добрай фізічнай падрыхтоўкай. Неабходны папярэдні паходны вопыт. Паход праводзіцца намі ўпершыню, маршрут мае эксперыментальны характар з выцякаючымі адсюль наступствамі: пошук месцаў для начлегу, працяглыя пераходы, максімальная насычанасць праграмы. У маршруце сустракаецца досыць складаны рэльеф і відавочны праблемы з вадой (часам яе прыйдзецца насіць на сабе ў вялікай колькасці).

ЗНІЖКІ:

20$, калі вы бярэце ў паход свой намет (неабходна загадзя сагласаваць з  арганізатарам).

Вандроўка праводзіцца ўпершыню па прома-кошце, таму іншыя зніжкі не прадугледжаны.

АЛГАРЫТМ УДЗЕЛУ:

1. Вы асэнсоўваеце ўсю прыведзеную інфармацыю і прымаеце ўстойлівае рашэнне ўдзельнічаць у вандроўцы. Падаеце заяўку на ўдзел праз форму.

2. Арганізатар пацвярджае мажлівасць вашага удзелу;

3. Падпісваем дамову аб аказанні паслуг;

4. Цягам 7-мі дзен з даты падпісання дамовы, ўносіце перадаплату (у беларускіх рублях па курсе НБРБ на рахунак арганізатара;

5. Вы набываеце авіяквіткі, і рыхтуецеся да вандроўкі;

6. Рэшту ўнеску перадаеце ўжо пры сустрэчы на пачатку пахода.

Як даехаць

Асноўная частка групы і гід ляцяць рэйсамі авіакампаніі Ryanair:

08.03.2019 Warsaw Modlin 14:45 - Amman Jordan 19:45;

25.03.2019 Amman Jordan 18:20 - Vilnius 22:45.

Вы можаце ляцець і іншым чынам. Рэйсы з Варшавы і Вільні у Аман Ryanair ажыцяўляе па пятніцах і панядзелках. У адваротным накірунку таксама можна разглядаць рэйсы з ізраільскага Эйлата. 

Рыштунак і адзенне

Спіс адзення і рыштунку цалкам тут.

Падбірайце найлягчэйшы рыштунак і адзенне, якія можаце сабе дазволіць. Для гэтай вандроўкі можна і варта прымяняць легкаходныя стратэгіі.


Істотныя рэчы, якасць якіх крытычная для гэтых вандровак:

1. Абутак
У якасці асноўнага абутка дастаткова легкіх трэкінгавых чаравікаў ці трэкінгавых красовак. Другой парай павінен быць абутак, які дазволіць вам ісці ў вадзе пэўны час (у каньене), напрыклад сандалі.


2. Заплечнік
Гэта тая рэч, на якой не варта эканоміць. Калі ў вас яшчэ няма добрага сучаснага заплечніка з якаснай падвясной сістэмай, то яго варта набыць ці пазычыць у сябра. Я рэкамендую глядзець брэнды  Osprey, Deiter, Lowe Alpine. Магчыма арэнда якаснага заплечніка ў арганізатара (15€ на ўвесь паход). Вы павінны пакінуць дастаткова месца ў заплечніку для агульнага рыштунку і ежы (~20л)!

3. Абарона ад сонца

Сонечная актыўнасць высокая. Неабходна мець адзенне, якое цалкам зачыняе вас ад сонца. На галаву капялюх ці кепку, на шыю баф, тэрмабялізну з даўгімі рукавамі на верх, легкія сінтэтычныя нагавіцы на ніз, сонечныя акуляры (3-4 ступень абароны ад сонца), крэм ад сонца кожнаму (SPF 30-50). 

Агульная інфармацыя (FAQ)

ВІЗА

Для наведвання Іарданіі беларусам патрэбная віза. Віза афармляецца па прылеце і каштуе 40 JOD (~56$). Для наведвання Петры (што ўваходзіць у нашую праграму) выгодна аформіць Jordan Pass, ён утрымлівае ў сабе ўваходны квіток у Петру, візу і яшчэ шэраг бенэфітаў. Jordan Pass з двухдзенным наведваннем Петры каштуе 75 JD (~105$). Заключная частку трэк з Даны ў Петру праходзіць па тэрыторыі помніка, апроч гэтага закладваем яшчэ адзін дзень на агляд.

МЕДЫЦЫНСКАЯ СТРАХОЎКА

Страхоўка павінна ўтрымліваць у сабе падвышаючы каэффіцыэнт на актыўны адпачынак. Арганізатар аформіць страхоўкі на ўсіх удзельнікаў, кошт страхоўкі ўлічаны ў кошт удзелу. Калі вы маеце сваю страхоўку, неабходна папярэдзіць аб гэтым арганізатара.

НАЧЛЕГ

Ночым у наметах, якія носім на сабе. Наметы для вандроўкі прадастаўляюцца арганізатарам, іх амартызацыя ўлічана ва ўнёсак на вандроўку. Колькасць наметаў і іх ўмяшчальнасць залежаць ад складу групы. Найлепшым варыянтам па вазе на чалавека / цеплыні/ камфорту з'яўляюцца 4 ці 5--мясцовыя намёты. Калі вы з'яўляецеся парай, арганізатар можа даць вам 2-х мясцовы намет, каб вы мелі сваю інтымную прастору :) Вы можаце браць свой уласны намет па дамове з кіраўніком і атрымаць невялікую зніжку за гэта. Наметы і агульны рыштунак у паходзе звычайна размяркоўваюцца паміж мужчынамі. Пастаноўка лагера ажыццяўляецца ўсімі ўдзельнікамі. Большасць начлегаў у гэтым паходзе ў дзікіх умовах (wild camping). 


ЕЖА

Частку ежы на актыўную асноўную частку вандроўкі вязем з сабой з Беларусі, яна размяркоўваецца паміж удзельнікамі перад паходам у Мінску. Большая частка ежы будзе дакупацца арганізатарам ў Амане і размяркоўвацца паміж удзельнікамі ўжо там. На другі этап будзем рабіць заброску, якую забяром пасля праходжання першага этапа. На наступныя этапы прадукты будуць дакупацца на месцы старта, таму заплечнікі будуць нецяжкія. Ежу носім у заплечніках на сабе (не заўседы, бо ў маршруце некалькі радыялак). Часам мажліва харчаванне ў кавярнях ці ў мясцовых жыхароў. Гатуем на газу, яго таксама цягаем з сабой, як і газавае абсталяванне. Ежу гатуюць вартавыя (два чалавека з складу групы) па чарзе. Вага дадатку ў выглядзе ежы ў ваш заплечнік будзе складаць 2-3 кг. Калі вы не ўжываеце пэўныя прадукты ў ежу (напрыклад мяса, рыбу), аб гэтым неабходна загадзя паведаміць арганізатару.


НАДВОР'Е

Агулам разлічваем на цеплае надвор'е (да +25 °C удзень і +10-+15°C уначы), ападкі малаверагодныя.

bottom of page