Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

  • Facebook - Black Circle

Непал, Вакол Аннапурны

Даты: 08.11.2019 - 22.11.2019 (15 дзён)

Складанасць: 3/5

Кіламетраж:  ~125 км,  10 км, 8 км

Маршрут

Прапанаваны варыянт трэкінгу ўтрымлівае ў сабе найбольш цікавую частку клясічнага маршруту вакол Аннапурны (ад Дарапані да Джомсома), а таксама прадугледжвае радыяльны ўздым да возера Ice Lake (4600 м) і трохдзённы паход да высакагорнага возера Цілічо (4920 м).

 

На гэтым маршруце вы ўбачыце васьмітысячнікі Манаслу і Дхаўлагіры, сямітысячнікі Аннапурна II, Аннапурна III, Аннапурна IV, Гангапурна, Ламджунг Хіма, Цілічо, Кхангсар Канг, Тары Канг, Нілгіры, Кангару, Тукучэ, Нгадзі Чулі і яшчэ мноства больш дробных вяршыняў (каля 5500-7000 м).

 

У нас з вамі не раз будзе магчымасць палюбавацца на горныя азёры.

 

Маршрут цікавы этнаграфічным складнікам. Тыбецкія вёсачкі, якія сустракаюцца на шляху, захавалі старадаўні сярэднявечны жыццёвы ўклад, і шпацыр па іх вузкіх каменна-гліняных вулачках нікога не пакіне абыякавым. Прыведзенае падзяленне на дні - не догма, мы можам ісці хутчэй ці марудней, у залежнасці ад стану групы.

Дзень 1. Сустрэча ў Катманду

Сустракаемся ў сталіцы (аэрапорце, калі ўсе паляцяць разам). Афармленне неабходных для трэку дакументаў. Начлег у гатэлі.

Падрабязней па тое, як дабрацца да Катманду тут.

Дзень 2. Пераезд Катманду – Бесісіхар – Дарапані

Ранішні выезд на турыстычным аўтобусе да Бесісіхара (6-8 гадзін, у залежнасці ад трафіку). Перасадка ў рэйсавы джып, трансфер да Дарапані (3-5 гадзін, у залежнасці ад стану дарогі). Начлег у Дарапані (вышыня 1860 м).

Дзень 3. Пераход да Чаме (2670 м) 

~15 км, ↑ 900 м, ↓ 400 м, hmax=2750 м, hн=2670 м

Тут і далей у апісаннях па днях:
Першая лічба - адлегласць, якую трэба будзе прайсці за дзень;

↑ - сумарны набор вышыні за дзень;

↓ - сумарны спуск за дзень;

hmax - максімальная вышыня за дзень;

hн - вышыня начлегу.

Па дарозе месцамі адкрываюцца віды на Ламджунг Хіма, Манаслу, Аннапурны II, Кангару, Нгадзі чулі. 

Дзень 4. Пераход да Верхняга Пісангу (3300 м) 

~15 км, ↑ 700 м, 100 м, hmax=2750 м, hн=3300м

Дарога праходзіць праз прыгожы хвойны лес: піхта, хвоя, гімалайскі кедр, ядловец. На ноч спыняемся ў Верхнім Пісангу. Наведаем гомпу (манастыр) у Верхнім Пісангу. 

Дзень 5. Пераход да Брагі   

~10 км,  500 м, 750 м, hmax=4100 м, hн=3360 м

Сцежка праходзіць па паўночным беразе ракі Марсьянгдзі, адкрываючы нам выдатныя далягляды на масіў Аннапурны, улічваючы вяршыні Аннапурны II, Аннапурны III, Аннапурны IV і Гангапурну. Абмінаючы каларытную малітвенную сьцяну Мані, даходзім да маляўнічай тыбецкай вёсачкі Г'яры і далей рушым у Нгавал. Пасля абеду ў Нгавале спускаемся ў Брагу. 

Дзень 6. Радыялка да Ледзянога возера   

~13 км, 1250 м, 1250 м, hmax=4600 м, hн=3360 м

Радыяльны акліматызацыйны выхад да Ледзянога возера (Ice Lake (4600 м)) з вяртаннем назад у Брагу. З сьцежкі, якая вядзе на возера, адкрываюцца выдатныя далягляды на масівы Аннапурны (на поўдні) і Чілу (на поўначы). Тут звычайна можна ўбачыць горных якаў і блакітных бараноў. 

Дзень 7. Пераход у Мананг   

~3 км, 180 м, 0 м, hmax=3540 м, hн=3540 м

Кароткі Пераход у Мананг (3540 м), дзе адпачываем цэлы дзень. Жадаючыя могуць прагуляцца да возера пад Гангапурнай або пабадзяцца па старой частцы Мананга. 

Дзень 8. Пераход з Мананга да базавага лагера Цілічо (4150 м)   

~15 км, ↑ 700 м, 100 м, hmax=4150 м, hн=4150 м

Для людзей, якія не звыкліся хадзіць па каменных крушнях, сёньняшняя сцежка можа падацца складанай. Нязручнасці кампенсуюцца сюррэалістычная краявідамі і шыкоўнымі даляглядамі на Аннапурны III, Гангапурну, Цілічо і Кхангсар Канг. 

Дзень 9. Уздым да возера Цілічо (4920 м)   

~10 км,  900 м,  900 м, hmax=5050 м, hн=4150 м

Зранку пачынаем ўздым да возера Цілічо (4920 м). Наўпрост перад намі - велічэзныя снежна-лядовыя сцены Кхангсар Канга і піка Цілічо, над галовамі арлы. Сёньня мы ўпершыню дасягнем адзнакі 5000 м. Пасля наведваньня возера спускаемся назад у базавы лагер Цілічо. 

Дзень 10. Пераход да Як Кхаркі (4018 м).   

~16 км, ↑700 м,  800 м, hmax=4250 м, hн=4018 м

У гэты дзень мы крыху зрэжам адлегласць і, не заходзячы ў Мананг, верхняй сцежкай адразу пераходім ў даліну ракі Таронг Кхола, да Як Кхаркі (4018 м). На шляху мінуем разбураныя пабудовы Верхняга Кхангсара, а таксама маляўнічы ўцёс з выглядам ўніз на даліну ракі Марсьянгдзі. 

Дзень 11. Пераход да Таронг Пхэдзі (4450 м)   

~10 км, ↑900 м, ↓500 м, hmax=4911 м, hн=4450 м 

Кароткі Пераход да Таронг Пхэдзі (4450 м). Акліматызацыйны выхад у Хай Кэмп з вяртаннем на ноч назад у Таронг Пхэдзі. 

Дзень 12. Пераход праз Таронг Ла (5416 м)   

~13 км, 1000 м, 1700 м, hmax=5416 м, hн=3700 м

Кульмінацыйны па складанасці дзень, сёньня нам трэба пераадолець перавал Таронг Ла (5416 м) і спусьціцца ў Мукцінат (3700 м), скінуўшы 1700 метраў уніз па вышыні. 

Дзень 13. Пераезд у Пакхару  

Пераезд у Джомсам і далей у Пакхару, агулам каля 10 гадзін язды (прыедзем толькі пад вечар). Размяшчэньне ў гатэлі ў Пакхары.

 

Дзень 14. Пакхара

Вольны час: паплаваць на чоўнах па возеры, набыць падарункі, сувеніры.

Дзень 15. Пераезд у Катманду

На турыстычным аўтобусе вяртаемся ў Катманду (займае ~7 гадзін з прыпынкам на абед). Заселімся ў гатэль. У другой палове дня можна пагуляць па горадзе. Вылятаць дахаты можна бліжэй да ночы ці на наступны дзень.

Умовы ўдзелу

Кошт удзелу: 600$*
(100$ - перадаплата пры рэгістрацыі)

*кошты ў валюце ўказаны для даведкі, усе разлікі на тэррыторыі Беларусі адбываюцца ў беларускіх рублях

УЛІЧАНА:

  • TIMS (картка трэккера);

  • Перміт на наведванне нацпарку;

  • Начлег у Катманду і Пакхары;

  • Начлег у лоджах па маршруце;

  • Медыцынская страхоўка з падвышаючым каэфіцыэнтам на актыўны адпачынак;

  • Усе транспартныя пераезды па маршруце;

  • Газ і газавае абсталяваньне;

  • Некаторая ежа (кава-гарбата, некаторыя сняданкі);

  • Групавая аптэчка;

  • Рамонтны набор;

  • Паслугі арганізатара і гіда-правадніка.

НЕ УЛІЧАНА:

  • Пералет да Катманду (ад 500$);

  • Непальская віза (па прылеце 25$ на 15 дзён);

  • Ежа ў кавярнях і лоджах (~10-20$ у суткі);

  • Агляд платных славутасцяў;

  • Асабістыя расходы.

Патрэбна добрая фізічная падрыхтоўка (вы павінны быць у стане прабегчы 5 км). У вас павінны адсутнічаць медыцынскія супрацьпаказанні для знаходжання на вышыні. Неабходны папярэдні вопыт працяглых пешых ці горных паходаў. Спецыяльных навыкаў не патрабуецца. 

ЗНІЖКІ:

10% зніжка за раннее браніраванне (пры рэгістрацыі на ўдзел да 1.3.2019);
5% зніжка за лаяльнасць (вы ўжо хадзілі са мной у працяглыя вандроўкі);
10% VIP зніжка за лаяльнасць (вы схадзілі са мной у 3 і болей працяглыя вандроўкі);

зніжкі могуць падсумоўвацца (максімальная зніжка 20%).

АЛГАРЫТМ УДЗЕЛУ:

1. Вы асэнсоўваеце ўсю прыведзеную інфармацыю і прымаеце ўстойлівае рашэньне ўдзельнічаць у вандроўцы. Падаеце заяўку на ўдзел праз форму.

2. Арганізатар пацвярджае мажлівасць вашага удзелу;

3. Падпісваем дамову аб аказанні паслуг;

4. Цягам 7-мі дзен з даты падпісання дамовы, ўносіце перадаплату (у беларускіх рублях па курсе НБРБ на рахунак арганізатара);

5. Чакаем, калі набярэцца неабходны кворум удзельнікаў (5 чалавек);
6. Вы набываеце авіяквіткі, і рыхтуецеся да вандроўкі;
7. Рэшту ўнеску перадаеце ўжо пры сустрэчы на пачатку пахода.

Рыштунак і адзенне

Спіс адзення і рыштунку цалкам тут.

Падбірайце найлягчэйшы рыштунак і адзенне, якія можаце сабе дазволіць.

Як даехаць

Сустрэча групы адбываецца ў Катманду. Рэйсаў наўпрост у Катманду з бліжэйшых да Беларусі аэрапортаў няма. Неабходна рабіць перасадку.

Прывабным па кошце можа быць пералет адной з арабскіх авіакампаній (flydubai, airarabia) з перасадкай у Эміратах. Пры гэтым грошы сэканоміць атрымаецца толькі, калі ехаць у Маскву аўтобусам па акцыі ці блаблакарам.

Таксама мажлівы пералет да Дэлі Аэрафлотам з Масквы і адтуль пералет да Катманду адной з індыйскіх авіакампаній. Такі транзіт мажлівы без візы, але ў гэтым выпадку лепш ляцець без багажу, бо могуць быць некаторыя непрыемнасці (есць апісаныя выпадкі на форумах).

Агульная інфармацыя (FAQ)

ВІЗА

Непальская віза ставіцца па прылеце 25$ на 15 дзён, 40$ на 30 дзён.

НАДВОР'Е

Тэмпература паветра ў гарах залежыць перш за ўсё ад часу сутак. Як толькі хаваецца сонца, адразу прыкметна халаднее, а днём можа нават і прыпякаць.

Акрамя таго, тэмпература моцна залежыць ад вышыні (гэта ў значна большай ступені датычыцца начных тэмператур, а не дзённых).

На вышынях да 2000 метраў днём ад плюс 15 да плюс 30, ноччу ад плюс 10 да плюс 20 (справядліва і для гарадоў: Катманду і Пакхары);

На вышынях 2000 - 3000 метраў днём ад плюс 10 да плюс 25, ноччу ад плюс 5 да плюс 10;

На вышынях 3000 - 4000 метраў днём ад плюс 5 да плюс 20, ноччу ад мінус 5 да плюс 5;

На вышынях 4000 - 5000 метраў днём ад мінус 3 да плюс 15, ноччу ад мінус 20 да нуля.

На вышынях 5000 - 6000 метраў днём ад мінус 10 да плюс 5, уначы заўсёды ўстойлівы мінус (да -30).

 

Заўвага: пад "тэмпературай днём" маецца на ўвазе тэмпература ў месцы, асветленым сонцам (не ў цені). Таму ў вузкіх цяснінах "дзень" можа быць даволі кароткім, бо сонца позна паказваецца з-за горных адгор'яў і рана садзіцца. Звычайна дзень - гэта час з 8.30 да 16.30.У памяшканнях, дзе мы будзем ночыць, натуральна цяплей, дзякуючы сьценам і дыханьню спячых. Ніжэй за нуль тэмпература ў памяшканьні звычайна не апускаецца, за выключэннем начлегаў вышэй 4000 метраў.

 

Дажджы, снег і град - вельмі верагодная з'ява. Але, як правіла, дажджы праходзяць у другой палове дня і працягваюцца нядоўга (1-2 гадзіны). Да гэтага часу мы ўжо будзем старацца скончваць дзённыя пераходы. Але бываюць выпадкі, калі дождж расцягваецца на ўвесь дзень, то аслабяваючыся, то ўзмацняючыся. На вышынях 3500-5000 метраў магчымы ападкі ў выглядзе снегу, вышэй 2000 метраў магчымы град.

 

Што тычыцца бачнасці, то яна звычайна адкрываецца з раніцы, а ў другой палове дня неба часта зацягваецца (з прасветамі або без такіх).

У раёне Джомсома, на трэку вакол Аннапурны магчымы даволі моцны вецер. Як вы маглі заўважыць, я прыводжу даволі шырокія тэмпературныя дыяпазоны. Горы - гэта горы. Яны жывуць па сваім уласным ўнутранаму рытму, і калі ў гэтым годзе красавік быў халадней за травень, то праз пару гадоў можа апынуцца наадварот. Прагназаваць ў гарах надвор'е больш за адзін дзень наперад - справа няўдзячная. Тое ж самае тычыцца і "сезону дажджоў": гэтыя перыяды таксама могуць пасоўвацца, і прадбачыць гэта напэўна - немагчыма. "Высокі сезон" у Гімалаях (увесну ён прыпадае на красавік, восенню - на кастрычнік і лістапад) - паняцце адноснае, чыстае неба на працягу ўсяго трэка ніхто не гарантуе.

 

БЫТАВЫЯ УМОВЫ

На працягу ўсяго маршруту на нашым шляху будуць трапляцца турыстычныя лоджы (невялікія горныя гатэлі, нешта кшталту турбаз), у якіх можна спыніцца на начлег або на адпачынак, прыняць душ і замовіць гарачае харчаванне. Лоджы звычайна размешчаны ў маляўнічых месцах з відамі на снежныя вяршыні. У кожным новым месцы, як правіла, мінімум 2-3 лоджы, па 5-8 пакояў у кожным. Як правіла, у лоджы можна па жаданні абіраць пакоі з двух- або трохмясцовым размяшчэннем, але ў асобных месцах (там, дзе колькасць лоджаў абмежавана, а канцэнтрацыя турыстаў вялікая) трэба быць гатовым да таго, што прыйдзецца начаваць у пакоі, разлічаным на 4-6 чалавек (ложкі, натуральна, асобныя).

 

Амаль ва ўсіх лоджах ёсць электрычнасць, можна падзарадзіць акумулятары фотакамер і мабільныя тэлефоны (на вышынях вышэй 2000 метраў зарадка можа быць платнай, ад 1,5 да 3 даляраў за 1 гадзіну). У некаторых лоджах есць wi-fi.

 

Абстаноўка ўнутры пакояў простая: толькі ложкі і ў асобных выпадках невялікі столік або тумбачка. Туалет, душ і ракавіна - агульныя на ўвесь лодж. Гаспадары лоджаў забяспечваюць матрацы і падушкі, і нават прасціны і навалачкі да іх. Пасцельная бялізна не меняецца пасля кожнага кліента, таму мы бяром з сабой спальныя мяхі дзеля ўласнай гігіены. На кожны ложак есць коўдра, якой можна накрыць спальнік зверху, калі халодна. Таму цяжкі зімовы спальнік можна з сабой не браць, дастаткова дэмісезоннага ці летняга. Звычайна можна дадаткова папрасіць яшчэ коўдру, але ў высокі сезон коўдраў на ўсіх можа не хапаць.

 

У большасці выпадкаў (выключэнне складаюць асобныя лоджы на вышынях вышэй 3500 м) існуе магчымасьць прыняць гарачы душ. На вышынях да 2000 метраў гэта звычайна ўваходзіць у кошт пакоя, вышэй 2000 метраў паслуга прадастаўляецца за дадатковую плату (1,5 - 3 долараў з чалавека). Гарачы душ можа быць на газе (тады ён даступны 24 гадзіны ў суткі), альбо на сонечных батарэях (тады пасьля 16 гадзін гарачая вада можа скончыцца, бо пастаяльцы яе скарыстаюць, ці ў пахмурны дзень яе наогул можа не быць), альбо на электрычнасці (у гэтым выпадку душ даступны 24 гадзіны, але гарачай ваду можна назваць толькі з некаторай нацяжкай: хутчэй, яна ледзьве цёплая). Там, дзе няма гарачага душа, можна папрасіць вядро гарачай вады з коўшыкам.

 

Гарачае харчаваньне ў лоджах добра арганізавана, меню прапануе пэўны выбар страў. На вышынях больш за 2000 метраў у меню звычайна адсутнічаюць мясныя стравы, але пры гэтым заўсёды ёсць яйкі, сыр і іншыя каларыйныя прадукты. У сярэднім, кошт паўнавартаснага абеду ці вячэры абыдзецца у 3-10 даляраў на чалавека, усяго ў дзень на ежу будзе сыходзіць у сярэднім 10-20 даляраў. Адзіная праблема - гэта садавіна (яна можа альбо наогул адсутнічаць, альбо прапаноўвацца па дарагіх коштах), таму ўсім варта мець з сабой полівітаміны (іх прыем варта пачынаць за пару тыдняў да паходу). Чым вышэй размешчаны лодж, тым ежа даражэй і выбар меней.

 

Немалаважны момант - пітная вада. Піць ваду з ручаёў ў Непале не рэкамендуецца, бо можна падчапіць інфекцыю. Бутэляваная пітная вада прадаецца ў лоджах па коштах 1-4 даляра за 1 літр. У некаторых месцах бутэляваная вада адсутнічае, і тады да продажу прапануецца вычышчаная фільтраваная вада або кіпень. На вышынях ад 3000 да 5000 метраў чалавеку звычайна хапае 2-3 літры вады ў дзень. Я буду браць таблеткі для ачысткі вады на групу, імі можна будзе карыстацца.Таксама будзем браць казан, гарэлку і 1-2 балёны газу, каб не набываць гарбату, а гатаваць яе самастойна і эканоміць на гэтым. На сняданкі час ад часу будзем заварваць мюслі.