Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

  • Facebook - Black Circle

Маршрут

Ютунхэймен (Jotunheimen) - гэта нацыянальны парк у самым сэрцы Нарвегіі. Усе 29 найвышэйшых вяршыняў краіны знаходзяцца тут.

Ландшафты тут суровыя: арктычная тундра мноства ледавікоў, азер і велічных пікаў. У межах пахода мы ўздымемся на дзве вышэйшыя гары Скандынавіі (Гальхёппіген і Гліттэрцінд), і таксама пройдзем знакаміты хрыбет Бесэген.

Хадавых дзен няшмат, гэта значыць на старце заплечнік не будзе дужа цяжкі. З сямі хадавых дзен тры - гэта радыяльныя выхады з маленькім легкім заплечнікам (day pack).

 

Паход адносна нескладаны і падыходзіць для навічкоў з добрай фізічнай падрыхтоўкай. Хадзіць будзем у асноўным па маркаваных камяністых сцяжынах, даволі часта па камяністых крушнях і зрэдку па снезе.

Увага! Маршрут утрымлівае ў сабе два скалалазных кавалкі. Лазанне там простае, вяровачная страхоўка не патрэбная. Нарвежцы ходзяць з сабакамі і малымі дзецьмі. Калі вы моцна баіцеся вышыні, мажлівы пэўныя псіхалагічныя складанасці. Звычайна пачаткоўцы напрыканцы кажуць, што паход апынуўся складаней, чым яны чакалі. Таму на лёгкі шпацыр лепш не разлічваць).

У маршруце магчымы змены на месцы ў залежнасці ад стану групы, надвор'я і іншых фактараў. Мы ўжо некалькі разоў былі ў Ютунхэймене. Здымкі і відэа можна паглядзець у адпаведных раздзелах.

Дзень 1. Сустрэча у гарадку Лом

Сустракаемся на аўтастанцыі гораду Лом (Lom) па часе прыезду аўтобуса Netbuss з Осла. Абедаем і ўвечары пераязджаем аўтобусам да прытулка Лейрвассбу (Leirvassbu). Разбіваем лагер на беразе возера Лейрватн. Падрабязней пра даезд чытаем тут.

Дзень 2. Уздым на гару Кырк'я (2032 м)

~6 км, ↑600 м, ↓600 м

Сення уздымемся на вяршыню Кырк’я (Kyrkja, 2032 м), якая шыпом узвышаецца над наваколлем. Траверсіруем схіл па снежніку, а далей узбіраемся па камяністай крушні. Фінальная частка ўздыму вельмі крутая, трэба караскацца і выкарыстоўваць рукі. Нашая ўзнагарода - супер краявіды з вяршыні.

Дзень 3. Возера Лейрватн – прытулак Спітэрстулен

~16 км, ↑100 м, ↓400 м

Рушым у даліну Віздален, злева ад нас масіў Гальхеппігена са сваімі ледавікамі, а справа Гліттэрцінд – найвышэйшыя кропкі Скандынавіі.

Дзень 4. Радыяльны выхад на гару Гальхёпігген

~15 км, ↑1500 м, ↓1500 м

Сёння знамянальны дзень нашага паходу. Мы здзейснім уздым на найвышэйшую гару Нарвегіі - Гальхёпігген (Galdhøpiggen, 2469 м). Уздымаемся без заплечнікаў. З вяршыні адкрываюцца цудоўныя віды на суровыя паўночныя горы, пакрытыя ледавікамі. Спускаемся назад у даліну.

Дзень 5. Прытулак Спітэрстулен – прытулак Гліттэрхэйм

~19 км, ↑700 м, ↓300 м

Рушым праз камяністае плато і ахінаем гару Гліттэрцінд. Па нарвежскіх легендах камяні – гэта тролі, якія не паспелі схавацца ад узыходзячага сонца, і акамянелі. Пераадолеем перавал і спусцімся да прытулку Гліттэрхейм, каля якога станем на начлег. Будзе мажлівасць прыняць душ ;).

Дзень 6.  Радыяльны выхад на на гару Гліттэрцінд (2465м)

~12 км, 1100м, 1100м.

Сення мы ўздымемся без заплечнікаў на гару Гліттэрцінд. Гліттэрцінд лічыўся вышэйшай кропкай Скандынавіі да 1984 года, ледавік на вяршыні паступова таньчэў з-за пацяплення клімату і ў выніку Гальхёппіген стаў вышэй. Зараз ледавік на вяршыні зусім невялікі. Краявіды з вяршыні нас чакаюць незабыўныя.

 

Дзень 7. Возера Русватн

~18 км, ↑600 м, ↓500 м 

Праз перавал выйдзем да вялікага возера Русватн (Рускае возера), далей рушым уздоўж яго і ўздымаемся на плато над зяленым возерам Гьендэ. Заночым на вышыні непадалеку ад перамычкі Бесэген.

Дзень 8. Пераход праз хрыбет Бесэген.

~12 км, ↑400 м, ↓900 м 

Шпацыр па Бесэген (Besseggen) з'яўляецца адным з самых папулярных аднадзенных горных маршрутаў у Нарвегіі. Хутчэй за ўсе мы сустрэнем тут дастакова шмат людзей. Хрыбет Бессэген - гэта вузкі перасмык паміж азерамі Гьендэ і Бесватн, адкуль адчыняецца шыкоўны далягляд. Возера Гьендэ мае ледавіковае паходжанне, дзякуючы якому афарбавана ў яскрава выразны зялёны колер. Бессватн мае сіні колер, тыповы для нашых азёр і ляжыць амаль на 400м вышэй, чым Гьендэ. Сам трек даволі складаны, часам прыйдзецца караскацца па скалах, але ж і заплечнікі ўжо палягчэлі ;). Спускаемся да прытулку Гліттэрхейм, дзе станем на начлег.

Дзень 11. Рэзерв.

Гэты дзень мы пакідаем у рэзерве на выпадак непагадзі.

Дзень 9. Осла.

Аўтобусам вяртаемся ў Осла. Святочная вячэра ў кэмпінгу ў якім і застанемся на ноч.

 

Дзень 10. Вылет дахаты.

Пасля сняданку развітваемся. Да аэрапорту Осла прасцей і танней за ўсе даехаць цягніком.

Умовы ўдзелу

Кошт удзелу: 400€*

(100€ - перадаплата пры рэгістрацыі)

*кошты ў валюце ўказаны для даведкі, усе разлікі на тэррыторыі Беларусі адбываюцца ў беларускіх рублях

УЛІЧАНА:

  • харчаванне (3 разы на дзень + перакус);

  • пераезды аўтобусам Лом - Лейрвассбу, Гьендесхейм - Осла;

  • 1 ноч ў кэмпінгу Осла напрыканцы пахода;

  • газ і газавае абсталяванне;

  • агульны рыштунак (у тым ліку наметы);

  • групавая аптэчка;

  • рамонтны набор;

  • кансультацыі па любых пытаннях (ад падбору авіяквіткоў да выбару адзення);

  • паслугі інструктара-правадніка.

НЕ УЛІЧАНА:

  • авіапералет;

  • віза (шэнген);

  • медыцынская страхоўка з падвышаючым каэфіцыэнтам;

  • аўтобусны пераезд да гарадку Лом (~30-50€);

  • асабісты рыштунак.

ЗНІЖКІ:

  • 10% зніжка за раннее браніраванне (пры рэгістрацыі на ўдзел да 1.1.2020);

  • 5% зніжка за лаяльнасць (вы ўжо хадзілі з намі у працяглыя вандроўкі);

  • 10% VIP зніжка за лаяльнасць (вы схадзілі з намі у 3 і болей працяглыя вандроўкі);

​Зніжкі падсумоўваюцца. Максімальная зніжка 20%.

АЛГАРЫТМ УДЗЕЛУ:

  • Вы асэнсоўваеце ўсю прыведзеную інфармацыю і прымаеце ўстойлівае рашэньне ўдзельнічаць у вандроўцы. Падаеце заяўку на ўдзел праз форму.

  • Арганізатар пацвярджае мажлівасць вашага удзелу;

  • Падпісваем дамову аб аказанні паслуг;

  • Цягам 7-мі дзен з даты падпісання дамовы, ўносіце перадаплату (у беларускіх рублях па курсе НБРБ) на рахунак арганізатара;

  • Пры неабходнасці чакаем пакуль назбіраецца кворум у 5 чал.

  • Вы набываеце авіяквіткі, і рыхтуецеся да вандроўкі;

  • Рэшту ўнеску перадаеце ўжо пры сустрэчы на пачатку пахода.

Рыштунак і адзенне

Спіс рыштунку і адзення цалкам тут:

Падбірайце найлягчэйшы рыштунак і адзенне, якія можаце сабе дазволіць.
Істотныя рэчы, якасць якіх крытычная для гэтых вандровак:

1. Абутак
Патрэбен якасны трэкінгавы абутак. Павінен трымаць ваду (мембрана) і фіксаваць ступню (сярэдні ці высокі). Не шкадуйце грошай на абутак! Кеды, красоўкі, берцы не падыходзяць. Калі ваш абутак дрэнна трымае ваду, пры даждлівым надвор'і вымушаны будзеце пакутваць ад вільготных ног увесь паход.

2. Абарона ад дажджу
Патрэбна ў выглядзе нагавіцы + капота. Звычайны дажджавік вы адразу парвеце на часткі. Калі не парвеце, у ім нязручна будзе хадзіць, а вада будзе заліваць вам непрыкрытыя часткі. Найлепшы варыянт - гэта мембрана з індэксам вільгаценепранікальнасці ад 8000 mm. Пры дрэнным надвор'і высушыць свае рэчы вы зможаце толькі ноччу на сабе. Я НЕ раю выкарыстоўваць понча па прычыне мажлівага моцнага ветру.

3. Заплечнік
Гэта тая рэч, на якой не варта эканоміць. Калі ў вас яшчэ няма добрага сучаснага заплечніка з якаснай падвясной сістэмай, то яго варта набыць ці пазычыць у сябра. Магчыма арэнда якаснага заплечніка ў арганізатара. Вы павінны пакінуць дастаткова месца ў заплечніку для агульнага рыштунку і ежы (~20л)!

Якасны заплечнік, спальнік, кілімок, трэкінгавыя дрыны можна ўзяць у арэнду ў інструктара.

Як даехаць

​Для нашага паходу зручна прылятаць у галоўны аэрапорт Осла - Гардэрмуэн (OSL). 


Тэрміны пахода аптымізаваны пад пералеты лоўкостамі з Вільнюса. Беларусам падыходзяць наступныя рэйсы:
Ryanair 03.03.2020 Vilnius 06:45 - Oslo-Gardermoen 7:45;
Ryanair 12.07.2020 Oslo-Gardermoen 13:00 - Vilnius 15:55.

Norwegian 25.08.2020 Oslo-Gardermoen 7:05 - Vilnius 09:55.

Вядома, вы можаце дабірацца любым іншым чынам. Падбірайце сабе падыходзячы варыянт самастойна. Не набывайце авіаквіткі без адмашкі арганізатара.

Неабходна ўлічваць, што нам яшчэ патрэбны багаж (я дам кожнаму з вас ~3-5 кг ежы і агульнага рыштунку). Калі ляціце авіакампаніяй Ryanair багажу 10 кг будзе дастаткова. У рэгулярных авіакампаній ен будзе ўлічаны ў кошт, для лоўкостаў яго неабходна будзе набыць дадаткова.

Калі вы прыляціце ў аэрапорт Торп (Wizzair), неабходна будзе зрабіць перасадку ў Осла, што значна падоўжыць час на дабіранне.

Сустрэча групы адбываецца ў горадзе Лом (Lom). Сюды можна даехаць аўтобусам Netbuss наўпрост з аэрапорту. Квіток Gardermoen (Oslo Lufthafn) 10:20 - Lom 15:50 неабходна набыць загадзя тут. Чым раней набыць квіток, тым ен танней. Прыпынак аўтобуса знаходзіцца на выхадзе з аэрапорту.

Агульная інфармацыя (FAQ)

ВІЗА

Нарвегія ўваходзіць у шэнген-зону, таму для яе наведваньня дастаткова мець шэнген любой краіны. Нарвежскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі няма, тым не менш нарвежскую візу можна атрымаць у амбасадзе Францыі. У амбасаду дастаткова проста можна патрапіць. Часта даюць кароткатэрміновыя мульцівізы (3-6 мес).

Пераважная большасьць з вас будзе вылятаць з Вільні, таму для вашай візавай гісторыі добрым варыянтам будзе атрыманьне літоўскай візы. Кароткатэрміновая літоўская віза атрымоўваецца легка і з мінімальным пакетам дакументаў. 


Нічога дрэннага ў тым, што вы па літоўскай візе едзіце ў Нарвегію няма. У пашпарце ў вас будуць стаяць літоўскія штампы. Памежнага кантролю ў Нарвегіі ня будзе. З пункту гледжаньня візавай гісторыі, вы адкаталі сваю візу бездакорна. У наступны раз можаце прасіць на большы тэрмін.

 

МЕДЫЦЫНСКАЯ СТРАХОЎКА

Медыцынская страхоўка вам неабходна будзе для таго, каб атрымаць візу. Страхоўка павінна ўтрымліваць у сабе падвышаючы каэффіцыэнт на актыўны адпачынак. 

НАЧЛЕГ

Ночым у наметах, якія носім на сабе. Наметы для вандроўкі прадастаўляюцца інструктарам, іх амартызацыя ўлічана ва ўнёсак на вандроўку. Колькасць наметаў і іх ўмяшчальнасць залежаць ад складу групы. Найлепшым варыянтам па вазе на чалавека / цеплыні/ камфорту з'яўляюцца 4 ці 5--мясцовыя намёты. Калі вы з'яўляецеся парай, инструктар можа даць вам 2-х мясцовы намет, каб вы мелі сваю інтымную прастору :) Вы можаце браць свой уласны намет па дамове з інструктарам і атрымаць невялікую зніжку за гэта. Наметы і агульны рыштунак у паходзе звычайна размяркоўваюцца паміж мужчынамі. Усе начлегаў у гэтым паходзе плануюцца ў намеце (wild camping). Каля прытулку Гліттэрхейм і напрыканцы маршрута будзе мажлівасць прыняць душ.  
 

ЕЖА

Частку ежы на актыўную асноўную частку вандроўкі вязем з сабой з Беларусі, яна размяркоўваецца паміж удзельнікамі перад паходам у Мінску. Частка ежы дакупаецца загадзя арганізатарам на месцы і размяркоўваецца паміж удзельнікамі ўжо па месцу збора групы. Ежу носім у заплечніках на сабе (не заўседы, бо ў маршруце некалькі радыялак). Ежа будзе мінімізавана да ~600 г на дзень на чалавека. Выкарыстоўваем толькі сухія складнікі (сушаная гародніна, мяса, рыба), ніякіх кансерваў і безсэнсоўнай лішняй вагі. Вы магчыма скінеце некалькі кг за паход, нагоніце потым :) Гатуем на газу, яго таксама цягаем з сабой, як і газавае абсталяваньне. Вогнішча не будзе ніколі (дрэваў і лесу там няма). Вага дадатку ў выглядзе ежы ў ваш заплечнік складзе 4-5 кг. Калі вы не ўжываеце пэўныя прадукты ў ежу (напрыклад мяса, рыбу), аб гэтым неабходна загадзя паведаміць арганізатару.

НАДВОР'Е

Надвор'е напрадказальнае, змяняецца хутка. Можа быць вельмі шмат дажджу, туманы. Характэрны моцны вецер. Прыкладныя тэмпературы ўдзень +5-15 °C, ўначы 0-10 °C. На перавалах і вяршынях ляжыць снег (ен зляжалы, ногі не правальваюцца).

ГРОШЫ

У Нарвегіі свая валюта - нарвежская крона NOK. Пры абмене наяўных грошай звычайна бяруць камісію 50 NOK, незалежна ад суммы. Карткі прымаюць паўсюль, з ей можна аплаціць паездку ў аўтобусе і схадзіць у прыбіральню :) 

НАРВЕГІЯ, Ютунхэймен

Даты: 03.07.2020 - 12.07.2020 (10 дзён)

Складанасць: 2/5

Кіламетраж:  ~105 км,   5,6 км, 6 км