Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

  • Facebook - Black Circle

ГІШПАНІЯ, Сьерра-Невада

Даты: 18.05.2019 - 27.05.2019 (10 дзён)

Складанасць: 3/5

Кошт удзелу:  300€ - што ўлічана?

Кіламетраж:  ~95 км,  5,6 км, 5,5 км

Маршрут

Наш паход пройдзе на поўдні Гішпаніі, у Андалусіі. За 8 хадавых дзен мы пройдзем ~95 км па правінцыі Гранада. Большая частка трэку праходзіць па нацыянальнаму парку Сьерра Невада (Sierra Nevada), што ў перакладзе з гішпанскага значыць "снежныя горы". Тут месцяцца самыя высокія гішпанскія вяршыні.

Першая палову трэку пройдзе ў Альпухаррах - перадгор'ях Сьерра-Невады, так называюцца з часоў арабскага валадарства шматлікія даліны, акружаныя стромкімі ўступамі бакавых галін Сьера-Невады. Тут шмат традыцыйных белакаляровых весак, збудаваных у берберскім стылі. Ад Трэвелеза забяром ужо вышэй у горы, дзе ўздымемся на вышэйшыя горы массіва - Муласен (3482) і Алказаба (3371). Спусцімся ўжо па паўночных схілах масіва да гарадка Гуехар Сьерра.

Па маршруце будзем сустракаць вёскі, дзе будзем дакупаць ежу, таму заплечнікі будуць адносна легкія. Ночыць будзем у наметах, якія панясем з сабою, ежу гатаваць на газу. У Гранадзе і Трэвелезе будзем ночыць у кэмпінгах, дзе можна прыняць душ і папраць рэчы.

Гэты паход разлічаны на удзельнікаў з добрай фізічнай падрыхтоўкай. Папярэдні паходны вопыт неабавязковы, але вельмі пажаданы. У маршруце сустракаецца досыць складаны рэльеф: вялікія працяглыя пераходы па камяністых крушнях без сцяжыны і траверсы заснежаных схілаў.

У маршруце магчымы змены на месцы ў залежнасці ад стану групы, надвор'я і іншых фактараў.

 
 

Дзень 1. Сустрэча ў Гранадзе

Сустракаемся ў кэмпінгу побач з аўтавакзалам. Падрабязней распісана тут.

Дзень 2. Даліна Пакуйера

~14 км ↑~800 м ↓~500 м  

Пераезджаем да гарадка Сапортухар (~4 г, Soportujar). Першыя тры дні пахода мы правядзем у перадгор’ях Сьерры Невады – Альпухаррах. Альпухáрры (па-гішпанску Las Alpujarras, па-арабску - альбушарат البشرات al-bušarāt) - так называюцца ў Верхняй Андалузіі або Гранадзе з часоў арабскага валадарства шматлікія даліны, акружаныя стромкімі ўступамі бакавых галін Сьера-Невады. Тут месціцца шмат традыцыйных белакаляровых весак, збудаваных у берберскім стылі, праз некалькі з якіх мы пройдзем.

Траверсуючы зяленыя схілы трапляем у даліну Пакуйера. Тры весачкі даліны размешчаны адна над адной, ад Пампанейры (Pampaneira) ўздымаемся ўверх да Бубіёна (Bubion), адкуль сбочваем да перавалу. Спусціўшыся з перавалу трапляем у вёску Пітрэс (Pitres). Начлег у кэмпінгу.

Дзень 3. Вёсачкі Альпухар і дубовы гай

~14 км ↑~800 м ↓~300 м  

Выходзім з Пітрэса па сцяжыне з бучнай расліннасцю, перасякаем шматлікія ручаіны, пройдзем праз малюсенькую весачку Аталбейтар (Atalbeitar) і ўздымемся да Португоса (Portugos). Наведаем каляровы, багаты на жалеза, ручай і рушым уверх па сцяжынцы ў дубовым лесе. 

Дзень 4. Трэвелез

8 км ↑~300 м ↓~400 м 

Невялікі пераход і мы выходзім да Трэвелеза (Trevelez) – самай высокай гішпанскай вёскі. Трэвелез - знакаміты сваім "хамонам серрана" (вяленае мяса). З усіх ваколіц прывозяць свіныя кумпякі, якія сушацца тут на адчыненым паветры. Спынімся ў дужа прыгожым кэмпінгу з тэрасамі, паўднеўка, можна адпачыць, прыняць душ і папраць рэчы.

Дзень 5. Уверх да горных лагун

~11 км ↑~1400 м ↓~200 м  

Сення пачынаецца высокагорная частка нашага падарожжа. Нас чакае працяглы ўздым да Сіете Лагунас (Siete Lagunas) – высокагорнага цырку з некалькімі азёрамі-лагунамі. Тут ужо альпзона, расліннасці амаль няма, вакол камяністыя крушні і самыя вялікія горы матэрыковай Гішпаніі – Мульхасен (Mulhacen) і Альказаба (Alcazaba). Ночым на вышыні амаль 3 км, горача не будзе, тут правядзем дзве ночы.

Дзень 6. Радыальныя выхады на г. Муласен і г. Алказаба

Муласен: ~6км., ↓ 700м.
Альказаба: ~6км. ↑
↓ 600м.

Сення сходзім у два радыяльных альпіністычных выхады (без цяжкіх заплечнікаў). Першая нашая мэта – самая вялікая матэрыковая гара ў Гішпаніі – Муласен (Mulhacén, 3482 м). Другая – Альказаба (Alcazaba, 3371, трэцяя па вышыні) трошкі ніжэй. Пад’емы не тэхнічныя, але караскацца па камяністых крушнях можа быць цяжкавата, таксама  нас чакаюць працяглыя траверсы снежных схілаў .

Дзень 7. Усходнія трохтысячнікі

~14 км ↑~900 м ↓~800 м .

Кульмінацыйны дзень у нашым паходзе! Абыходзім Альказабу і ўздымаемся на галоўны водападзельны хрыбет, па якому рушым на усход, пройдзем некалькі трохтысячных вяршыняў (Пунтал де Эль Колерон, Пунтал де лас Кальдератас, Піко де ла Юстыцыя о Алалайя, Пунтал де лос Куартос). Шыкоўныя далягляды на абодва бакі хрыбта. на шляху камяністыя крушні і снежнікі. На начлег спускаемся да горнага возера Лагуна де Юнціліас (Laguna de Juntilias) . 

Дзень 8. Далінаю ракі Рыо Вадзіла

~13 км ↑~300 м ↓~1400 м 

Вяртаемся на хрыбет, праходзім чарговы трохтысячнік Пунтал де Юнцілас, спускаемся да цырку з лагунамі Лавадерос де ла Рэйна і пасля невялікага ўздыму па адгор'і пачыаем спуск уніз далінаю ракі Рыо Вадзіла да дрэваў і зеляніны. 

Умовы ўдзелу

Кошт удзелу: 300€*

(100€ - перадаплата пры рэгістрацыі)

*Кошт ў валюце ўказаны для даведкі, усе разлікі на тэрыторыі Беларусі адбываюцца ў беларускіх рублях па курсе НБРБ.

УЛІЧАНА:

  • харчаванне (3 разы на дзень + перакус );

  • транспартныя пераезды  грамадскім транспартам (Гранада - Сапортухар, Гуехар Сіерра - Гранада); 

  • начлегі у платных кэмпінгах (3 ночы ў Гранадзе, 1 ноч у Пітрэсе, 1 ноч у Трэвелезе);

  • газ і газавае абсталяванне;

  • агульны рыштунак (у тым ліку месца ў намеце);

  • групавая аптэчка;

  • рамонтны набор;

  • кансультацыі па любых пытаннях (ад падбору авіяквіткоў да выбару адзення);

  • паслугі арганізатара і гіда-правадніка.

НЕ УЛІЧАНА:

  • авіапералет (ад 100€ у два бакі);

  • наземны пераезд да Гранады (Мадрыд - Гранада ~20€, Малага - Гранада ~12€);

  • медыцынская страхоўка з падвышаючым каэфіцыэнтам на актыўны адпачынак;

  • асабісты рыштунак і адзенне;

  • асабістыя расходы.

Гэты паход разлічаны на удзельнікаў з добрай фізічнай падрыхтоўкай. Папярэдні паходны вопыт неабавязковы, але вельмі пажаданы. У маршруце сустракаецца досыць складаны рэльеф: вялікія працяглыя пераходы па камяністых крушнях без сцяжыны і траверсы заснежаных схілаў.

ЗНІЖКІ:

  • 10% зніжка за раннее браніраванне (пры рэгістрацыі на ўдзел да 1.2.2019);

  • 5% зніжка за лаяльнасць (вы ўжо хадзілі з намі у працяглыя вандроўкі);

  • 10% VIP зніжка за лаяльнасць (вы схадзілі з намі у 3 і болей працяглыя вандроўкі);

​Зніжкі падсумоўваюцца.

АЛГАРЫТМ УДЗЕЛУ:

  • Вы асэнсоўваеце ўсю прыведзеную інфармацыю і прымаеце ўстойлівае рашэньне ўдзельнічаць у вандроўцы. Падаеце заяўку на ўдзел праз форму.

  • Арганізатар пацвярджае мажлівасць вашага удзелу;

  • Падпісваем дамову аб аказанні паслуг;

  • Цягам 7-мі дзен з даты падпісання дамовы, ўносіце перадаплату (у беларускіх рублях па курсе НБРБ) на рахунак арганізатара;

  • Пры неабходнасці чакаем пакуль назбіраецца кворум у 5 чал.

  • Вы набываеце авіяквіткі, і рыхтуецеся да вандроўкі;

  • Рэшту ўнеску перадаеце ўжо пры сустрэчы на пачатку пахода.

Як даехаць

Нягледзячы на тое, што ў Гранадзе есць аэрапорт, зручных беларусам рэйсаў туды няма. Прасцей прыляцець у адзін з бліжэйшых буйных гарадоў, і адтуль даехаць у Гранаду на аўтобусе ALSA.

Тэрміны паходу аптымізаваны пад пералеты лоўкостамі:

туды:

17.05 Ryanair Vilnius 19:50 – Madrid 22:50;

18.05 Ryanair Warsaw Modlin 11:30 – Malaga 15:25;

18.05 Ryanair Warsaw Modlin 06:50 – Alicante 10:30;
18.05 Norwegian Warsaw Chopin 10:55 – Malaga 14:55.

назад:

28.05 Ryanair Madrid 14:25 – Vilnius 19:25;

28.05 Ryanair Malaga 18:35 – Warsaw Modlin 22:30;

28.05 Ryanair Seville 19:30 – Warsaw Modlin 23:20;

28.05 Ryanair Alicante 06:50 – Warsaw Modlin 10:20.

 

Сустрэча групы адбываецца ў кемпінгу Гранады Сьерра-Невада, які месціцца у 300 м ад аўтавакзалу.

Калі вы правільна падбіраеце адзенне і рыштунак у паход, то ўкладзецеся ў багаж 10 кг з улікам таго, што частку рэчаў возьміце ў рукі.

Рыштунак і адзенне

Спіс адзення і рыштунку цалкам тут.

Падбірайце найлягчэйшы рыштунак і адзенне, якія можаце сабе дазволіць.
Істотныя рэчы, якасць якіх крытычная для гэтых вандровак:

1. Абутак
Патрэбен якасны трэкінгавы абутак. Павінен фіксаваць ступню (сярэдні ці высокі) і мець дастаткова цвердую (не гнуткую) падэшву. Не шкадуйце грошай на абутак! Кеды, красоўкі, берцы не падыходзяць. Патрэбны чаравікі для легкага ці цяжкога трэкінгу.


2. Заплечнік
Гэта тая рэч, на якой не варта эканоміць. Калі ў вас яшчэ няма добрага сучаснага заплечніка з якаснай падвясной сістэмай, то яго варта набыць ці пазычыць у сябра. Я рэкамендую глядзець брэнды  Osprey, Deiter, Lowe Alpine. Магчыма арэнда якаснага заплечніка ў арганізатара (15€ на ўвесь паход). Вы павінны пакінуць дастаткова месца ў заплечніку для агульнага рыштунку і ежы (~20л)!

3. Абарона ад сонца

Сонечная актыўнасць у Гішпаніі дужа высокая, да гэтага яшчэ дадаецца фактар вышыні, дзе колькасць ультрафіалета значна павялічваецца. Неабходна мець адзенне, якое цалкам зачыняе вас ад сонца. На галаву капялюх ці кепку, на шыю баф, тэрмабялізну з даўгімі рукавамі на верх, легкія пяльчаткі, легкія сінтэтычныя нагавіцы на ніз, сонечныя акуляры (3-4 ступень абароны ад сонца), крэм ад сонца кожнаму (SPF 30-50). 

Агульная інфармацыя (FAQ)

ВІЗА

Гішпанія з'яўляецца часткай Еўразвяза і шэнген-прасторы. Гішпанскі шэнген легка атрымоўваецца самастойна праз Гішпанскі візавы цэнтр у Менску. Прычым з вялікай верагоднасьцю вы атрымаеце адразу паўгадавы мульт. Падрабязнасці распісаны ў FAQ на анлайнеры. 
 

Вы можаце выкарыстаць для паездкі шэнгенскую візу любой іншай краіны, не абавязкова Гішпаніі.

МЕДЫЦЫНСКАЯ СТРАХОЎКА

Медыцынская страхоўка вам неабходна будзе для таго, каб атрымаць візу. Страхоўка павінна ўтрымліваць у сабе падвышаючы каэффіцыэнт на актыўны адпачынак. Візы ўсе мы будзем рабіць у розны час, таму страхоўка не ўлічана ва ўнесак на паход. З беларускіх буйных страхавых кампаній падвышаючы каэфіцыэнт на актыўны адпачынак мінімальны ў кампаніі ТАСК - 1.5.

НАЧЛЕГ

Ночым у наметах, якія носім на сабе. Наметы для вандроўкі прадастаўляюцца арганізатарам, іх амартызацыя ўлічана ва ўнёсак на вандроўку. Колькасць наметаў і іх ўмяшчальнасць залежаць ад складу групы. Найлепшым варыянтам па вазе на чалавека / цеплыні/ камфорту з'яўляюцца 4 ці 5--мясцовыя намёты. Калі вы з'яўляецеся парай, арганізатар можа даць вам 2-х мясцовы намет, каб вы мелі сваю інтымную прастору :) Вы можаце браць свой уласны намет па дамове з кіраўніком і атрымаць невялікую зніжку за гэта. Наметы і агульны рыштунак у паходзе звычайна размяркоўваюцца паміж мужчынамі.


Пастаноўка лагера ажыццяўляецца ўсімі ўдзельнікамі. Большасць начлегаў у гэтым паходзе ў дзікіх умовах (wild camping). Тры ночы ў Гранадзе, а таксама па адной у Трэвелезе  и Пітрэсе зепланаваны ў платных кэмпінгах. Там будзе магчымасць прыняць душ і папраць рэчы. Кошт начлегаў у кэмпінгах улічаны ва ўнесак на вандроўку.


ЕЖА

Частку ежы на актыўную асноўную частку вандроўкі вязем з сабой з Беларусі, яна размяркоўваецца паміж удзельнікамі перад паходам у Мінску. Частка ежы дакупаецца загадзя арганізатарам на месцы і размяркоўваецца паміж удзельнікамі ўжо па месцу збора групы. Частка ежы будзе дакупацца па дарозе ў населеных пунктах, таму заплечнікі будуць нецяжкія. Ежу носім у заплечніках на сабе (не заўседы, бо ў маршруце некалькі радыялак). Гатуем на газу, яго таксама цягаем з сабой, як і газавае абсталяванне. Ежу гатуюць вартавыя па чарзе. Вага дадатку ў выглядзе ежы ў ваш заплечнік складзе 2-4 кг. Калі вы не ўжываеце пэўныя прадукты ў ежу (напрыклад мяса, рыбу), аб гэтым неабходна загадзя паведаміць арганізатару. 


НАДВОР'Е

Характэрны вялікія перапады дзенных-начных тэмператур. Днем пры сонечным надвор'і (а яно звычайна тут такое) можа быць вельмі спякотна, але ноччу на трох тысячах тэмпература апускаецца да нуля. Вы павінны быць падрыхтаваны да шырокага дыяпазону тэмператур (ад +5 да +30).

Дзень 10. Гранада

Гэты дзень пакідаем для агляду прыгажуні Гранады. Гранада – адзін з самых прыгожых і цікавых гарадоў у Гішпаніі, вядома сваімі помнікамі маўрытанскай архітэктуры. У Гранадзе есць месца, які нельга абысці сваей увагай, калі мы ўжо тут. Гэта архітэктурна-паркавы ансамбль Альгамбра - шэдэўр ісламскага дойлідства, які займае першае месца ў рэйтынгах славутасцяў усёй Гішпаніі.

 

Таксама гэты дзень - наш рэзервны на выпадак дрэннага надвор'я (што малаверагодна) ці іншых абставін. 

Вылет можна планаваць на наступны дзень.

Дзень 9. Рака Рыо Хеніл – Гухар Сіера, пераезд у Гранаду

~14 км ↑~200 м ↓~1000 м

Спускаемся у даліну ракі Рыо Хеніл і рушым па шырокай сцежцы ўздоўж русла. Трэк становіцца усе больш шырокім і цывілізаваным, трапляюцца кавярні і рэстараны. Па старой чыгунцы, якая зараз ўяўляе сабой пешую сцяжыну, выходзім у гарадок Гухар Сіерра (Guejar Sierra), адкуль пераязджаем у Гранаду. Начлег у кэмпінгу Гранады.