Аказанне паслуг: ІП Місюкевіч С.М., УНП 192650318.© 2016

-

website | design by Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

  • Facebook - Black Circle

МАРОКА, Высокі Атлас

Даты: 05.05.2019 - 14.05.2019 (10 дзён)

Складанасць: 2/5

Кіламетраж:  ~90 км,  7,1 км, 6,8 км

Маршрут

Высокі Атлас - найвышэйшы горны хрыбет у складзе гор Атлас, размешчаны на захадзе Паўночнай Афрыкі на тэрыторыі Марока. Увесь пахода праходзіць па тэрыторыі нацыянальнага парку Тубкаль (Parc National du Toubkal).

У гэтым паходзе мы:

  • Уздымемся на дзве вышэйшых гары Паўночнай Афрыкі (Тубкаль 4167м, Оўнакрым 4089 м);

  • Адолеем некалькі перавалаў вышэй за 3 км;

  • Заночым на беразе прыгажэйшага возера Іфні (адзінага прыроднага возера ў Марока);

  • Пройдземся праз традыцыйныя берберскія вёскі, дзе дзеці будуць назіраць за намі з цікаўнасцю);

  • Прагуляемся вузкімі вулачкамі медзіны Маракеша, найбольш цікавага горада ў Марока;


Паход адносна нескладаны і падыходзіць для навічкоў з добрай фізічнай падрыхтоўкай. 

Наш паход праходзіць у асноўным на вяршынях 2-3 км, таму дужа горача не будзе. Характэрны вялікія перапады дзенных-начных тэмператур. На перавалах і падыходах да чатырохтысячнікаў увесну яшчэ будзе снег. Характэрны выветрана-высушаныя ландшафты, з працяглымі камяністымі крушнямі на перавалах, вады і зеляніны мала, лесу і дрэваў амаль няма.

У маршруце мажлівы змены ў залежнасці ад надвор'я, стану групы і іншых фактараў.

Дзень 1. Сустрэча ў Маракешы


Сустракаемся ў загадзя забраніраваных апартаментах. Аккліматызуемся, пагуляем па горадзе. Маракеш (Marrakeсh) - адна з старажытных сталіц Марока, папулярны цэнтр турызму, а Чырвоная Медзіна (гістарычны цэнтр) з'яўляецца помнікам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Жыць будзем непадалёку ад плошчы Джема-Эль-Фна (Jemaa-el-fna) - гэта самае тусовачнае месца ў горадзе, тут можна паласавацца танным свежавыціснутым сокам і традыцыйнай ежай, паглядзець на выступы шматлікіх вулічных тэатраў, музыкантаў, акрабатаў, заклінацеляў змей... Жыцце тут бурліць, асабліва ўвечары ;)

Дзень 2. Таматэрт

~10 км, ↑~500 м, ↓~200 м. Начлег на 2000м


Пераязджаем у горы да вёскі Setti Fatma, адкуль пачынаецца наш маршрут. Пройдземся ўздоуж ракі Урыка (тут нас чакае некалькі бродаў) і далей пачынаем ўздым уздоўж адной з бакавых ручаін, Траверсіруем схіл над берберскім паселішчам Таматэрт (Tamatert) і выходзім на перавал. З перавала спускаемся на начлег у аазіс з дрэвамі ля ракі.

Дзень 3. Пераход праз перавал Оўмчычка 

~12 км, ↑~1400 м, ↓~700 м. Начлег на 2700 м

Сення будзе досыць цяжкі дзень, які ужо пройдзе на значнай вышыні. Нам трэба набраць амаль пад 1,5 км, будзем шмат траверсіраваць камяністыя схілы, Уздымемся да невялікага перавалу, каб спусціцца ў каларытную вёску Amenzel (у якую, яшчэ цывілізацыя ў выглядзе дарогі не дабралася. Пераадолеем наш першы перавал Оўмчычка (Tizi-n-Oumchichka, 2984м). Станем на начлег у невялічкім аазісе.

Дзень 4. Па даліне ракі Ассіф-н-Тыгнім

~13 км, ↑~1200 м, ↓~400 м. Начлег на 3000 м

Рушым уздоўж прыгожай даліны ракі Ассіф-н-Тыгнім (Assif-n-Tignim). Выветрыныя шурпатыя скалы у выглядзе калон, прыціскаюць нас да ракі. Незвычайны рэльеф і досыць шмат зеляніны. Зварочваем і ўздымаемся па бакавой даліне ў напрамку перавала  Tizi-n-Ourai (3120м), Перад фінальнай часткай уздыму становімся на начлег.

Дзень 5: Пераход да аазіса Амсузерт

~12 км, ↑~100 м, ↓~1400 м. Начлег на 2000 м.


Уздымаемся да перавала Tizi-n-Ourai (3120м), а потым нас чакае працяглы спуск да аазіса Амсузерт (Amsouzert). Тут дакупім прадукты. Начлег у кэмпінгу ў весцы, будзе мажлівасць прыняць душ.

Дзень 6. Пераход да возера Іфні

~5 км, ↑~500 м, ↓~100 м. Начлег на 2300 м. 

 

Паўднеўка. Уздымаемся да маляўнічага возера Іфні (Lac d'Ifni, 2300 м). Гэта адзіны прыродны вадаём у гарах Высокага Атласа. На беразе возера паставім намёты і адпачнем большую частку дня, атрымліваючы асалоду ад навакольных краявідаў. Можна пазагараць і пакупацца.

Дзень 7. Пераход да прытулка Тубкаль праз перавал Аўнумс 

~8 км, ↑~1300 м, ↓~500 м. Начлег на 3200м


Уздымаемся на перавал Аўнумс (Tizi n`Ouanoums, 3664 м), адкуль адчыняюцца захапляльны я далягляды на цясніну, па якой мы ўздымаліся, і навакольныя чатырохтысячнікі. Пасля абеду спускаемся акурат ўніз да аднайменнага з гарой прытулку Тубкаль (Toubkal), побач з якім у кэмпінгу паставім намёты. Тут мы правядзем ближэйшыя дзве ночы. Пры дрэнным надвор'і мажлівы начлег у прытулку (~15$ за ноч).

Дзень 8. Узыходжанне на Оўнакрым (4089 м)

~9 км, ↑↓~900 м, Начлег на 3200м


Пачатак альпіністкай часткі нашага паходу! Сення ўздымемся на два чатыртысячнікі, дакладней на адну двухгаловую. Вяршыня Оўнакрым (Ouanoukrim) складаецца з пляча (гэта дакладны пераклад)  Ras n'Ouanoukrim (4083)  і галавы Timesguida n'Ouanoukrim (4089 м). Уздымаемся на заснежаны перавал, далей караскаемся па скалам (лазанне нескладанае) і па сыпухам на вяршыню. Зверху шыкоўны далягляд на Тубкаль! На начлег вернемся ў кэмпінг ля прытулку.

Дзень 9. Узыходжанне на Тубкаль (4167 м), спуск у Сідзі Чамхару

Радыяльны выхад: ~9 км, ↑↓~900 м,

Пераход з заплечнікам: ~6 км, ↑~100 м ↓~900 м, Начлег на 2300м


Ранішні ўздым. Тубкаль (Toubkal, 4167 м) - самая высокая гара Атласкіх гор, Марока і Паўночнай Афрыкі. З вяршыні нам адкрыюцца цудоўныя віды на горы Атласа, раўніны Маракеша і пустыню Сахару. Вяртаемся да кемпінгу, абедаем, збіраем лагер.

Далей спускаемся далінаю да свяцілішча Cідзі Чамхару (Sidi Chamarouch, 2350m). Белая скала шануецца як святыня, і многія мусульмане здзяйсняюць паломніцтвы сюды, таму што месца, як кажуць, мае гаючыя ўласцівасьці. Не мусульманам забаронены ўваход у храм, але мы таксама перасечэм раку і наведаем святое месца звонку.Станем на начлег ля ракі.

Дзень 9. 

Адлегласць: ~ км. Сумарны набор вышыні: ~00м. Сумарны спуск: ~00м.

блаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблаблабла

Дзень 10.  Спуск у Імліль. Пераезд у Маракеш 

~5 км, ↑~100 м ↓~500 м
Пераезд: 64 км, ~1.5 гадзіны

Кароткі спуск у гарадок Імліль (Imlil) - цэнтральны траспартны вузел у гарах Высокага Атласа, адсюль з'язджаем у Маракеш (Marrakeсh). Увечары можна наведаць хамам і адмыць паходны бруд :)

Вылет можна планаваць на наступны дзень

 
Умовы ўдзелу

Кошт удзелу: 350*

(100 - перадаплата пры рэгістрацыі)

*кошты ў валюце ўказаны для даведкі, усе разлікі на тэррыторыі Беларусі адбываюцца ў беларускіх рублях

УЛІЧАНА:

  • харчаванне на маршруце (3 разы на дзень);

  • транспартныя пераезды (Marrakesh - Setti Fatma, Imlil - Marrakesh);

  • 2 ночы ў Маракешы (апартаменты);

  • начлег у кэмпінгах па маршруце;

  • газ і газавае абсталяванне;

  • агульны рыштунак (у тым ліку месца ў намеце);

  • групавая аптэчка;

  • рамонтны набор;

  • кансультацыі па любых пытаннях (ад падбору авіяквіткоў да выбару адзення);

  • паслугі арганізатара і гіда-правадніка.

НЕ УЛІЧАНА:

  • авіапералет;

  • віза Марока (мажліва афармленне праз арганізатара);

  • медыцынская страхоўка з падвышаючым каэфіцыэнтам на актыўны адпачынак;

  • асабісты рыштунак.

Паход адносна нескладаны і падыходзіць для навічкоў з добрай фізічнай падрыхтоўкай.

ЗНІЖКІ:

  • 10% зніжка за раннее браніраванне (пры рэгістрацыі на ўдзел да 1.1.2019);

  • 5% зніжка за лаяльнасць (вы ўжо хадзілі з намі у працяглыя вандроўкі);

  • 10% VIP зніжка за лаяльнасць (вы схадзілі з намі у 3 і болей працяглыя вандроўкі);

​Зніжкі падсумоўваюцца.

АЛГАРЫТМ УДЗЕЛУ:

  • Вы асэнсоўваеце ўсю прыведзеную інфармацыю і прымаеце ўстойлівае рашэньне ўдзельнічаць у вандроўцы. Падаеце заяўку на ўдзел праз форму.

  • Арганізатар пацвярджае мажлівасць вашага удзелу;

  • Падпісваем дамову аб аказанні паслуг;

  • Цягам 7-мі дзен з даты падпісання дамовы, ўносіце перадаплату (у беларускіх рублях па курсе НБРБ) на рахунак арганізатара;

  • Пры неабходнасці чакаем пакуль назбіраецца кворум у 5 чал.

  • Вы набываеце авіяквіткі, і рыхтуецеся да вандроўкі;

  • Рэшту ўнеску перадаеце ўжо пры сустрэчы на пачатку пахода.

​​

Рыштунак і адзенне

 

Спіс адзення і рыштунку цалкам тут.

Падбірайце найлягчэйшы рыштунак і адзенне, якія можаце сабе дазволіць.
Істотныя рэчы, якасць якіх крытычная для гэтых вандровак:

1. Абутак
Патрэбен якасны трэкінгавы абутак. Павінен фіксаваць ступню (сярэдні ці высокі) і мець дастаткова цвердую (не гнуткую) падэшву. Не шкадуйце грошай на абутак! Кеды, красоўкі, берцы не падыходзяць. Патрэбны чаравікі для легкага ці цяжкога трэкінгу.


2. Заплечнік
Гэта тая рэч, на якой не варта эканоміць. Калі ў вас яшчэ няма добрага сучаснага заплечніка з якаснай падвясной сістэмай, то яго варта набыць ці пазычыць у сябра. Я рэкамендую глядзець брэнды  Osprey, Deiter, Lowe Alpine. Магчыма арэнда якаснага заплечніка ў арганізатара (15€ на ўвесь паход). Вы павінны пакінуць дастаткова месца ў заплечніку для агульнага рыштунку і ежы (~20л)!

3. Абарона ад сонца.

Сонечная актыўнасць у Марока дужа высокая, да гэтага яшчэ дадаецца фактар вышыні, дзе колькасць ультрафіалета значна павялічваецца. Неабходна мець адзенне, якое цалкам зачыняе вас ад сонца. На галаву капялюх ці кепку, на шыю баф, тэрмабялізну з даўгімі рукавамі на верх, легкія пяльчаткі, легкія сінтэтычныя нагавіцы на ніз, сонечныя акуляры (3-4 ступень абароны ад сонца), крэм ад сонца кожнаму (SPF 50-70).

Як даехаць

Найбольш танны шлях патрапіць у Марракеш, гэта скарыстацца пералетамі еўрапейскіх лоўкост кампаній (Ryanair, Wizzair, Easyjet). Для гэтага вам патрэбен ШМАТРАЗОВЫ шэнген любой краіны.

Тэрміны пахода аптымізаваныя пад пералет авіакампаніі Wizzair:

05.05.2019 Warsaw Chopin 07:55   - Marrakesh 11:55 ;

15.05.2019 Marrakesh 12:40 - Warsaw Chopin 18:30.

Дадаткова неабходна будзе набыць багаж (можна адзін на дваіх). Можна скарыстацца варыантам з перасадкай ў адным з еўрапейскіх аэрапортаў. Трэба мець на ўвазе, што нам нельга ляцець праз брытанскія аэрапорты, хаця часам гэта самы танны варыянт. Безвізавы транзіт там забаронены (калі ў вас няма брытанскай візы канешне).

 

З аэрапорту Марракеша ў цэнтр можна патрапіць на аўтобусе (кошт 30 дзірхам). 

Агульная інфармацыя (FAQ)

ВІЗА

Нажаль беларусам і ўкраінцам для таго, каб патрапіць ў Марока, неабходна аформіць візу ў амбасадзе ў Маскве. Палякам, рускім і яшчэ багата каму віза ў Марока не патрэбная.

Мажліва афармленне візы па сабекошту непасрэдна гідам (консульскі сбор ~20€ + кампенсацыя пералету да Масквы) пры наяўнасці мінімум пяці пашпартоў. Ад вас трэба будзе толькі перадаць гіду дакументы па спісе ніжэй. Калі ў вас пералет праз шэнген, то шэнген неабходна мець перад падачай на мараканскую візу.

 

Другі варыянт - уласная падача дакументаў праз візавы цэнтр Гішпаніі ў Мінску. Каштуе - 70 еўра па ўнутраным курсе. Па вопыту бываюць значныя затрымкі па часе, дакументы варта падаваць мінімум за два тыдні да паездкі. Папярэдні запіс на падачу не патрэбны.


Спіс неабходных дакументаў для візы:

  1. Анкета (запоўненая па-ангельску ці па-французску);

  2. Пашпарт;

  3. Копія двух апошніх старонак пашпурту і прапіскі; 

  4. Два фотаздымкі 3х4 см; 

  5. Бронь авіаквіткоў (можна без перадаплаты);

  6. Бронь гатэля (можна без перадаплаты);

  7. Даведка з працы з указаннем пасады і заробку за апошнія 3 месяцаў ці даведка з банку;

  8. Медыцынская страхоўка.

МЕДЫЦЫНСКАЯ СТРАХОЎКА

Медыцынская страхоўка вам неабходна будзе для таго, каб атрымаць візу. Страхоўка павінна ўтрымліваць у сабе падвышаючы каэффіцыэнт на актыўны адпачынак. 

НАЧЛЕГ

Ночым у наметах, якія носім на сабе. Наметы для вандроўкі прадастаўляюцца арганізатарам, іх амартызацыя ўлічана ва ўнёсак на вандроўку. Колькасць наметаў і іх ўмяшчальнасць залежаць ад складу групы. Найлепшым варыянтам па вазе на чалавека / цеплыні/ камфорту з'яўляюцца 4 ці 5--мясцовыя намёты. Калі вы з'яўляецеся парай, арганізатар можа даць вам 2-х мясцовы намет, каб вы мелі сваю інтымную прастору :) Наметы і агульны рыштунак у паходзе звычайна размяркоўваюцца паміж мужчынамі.
Пастаноўка лагера ажыццяўляецца ўсімі ўдзельнікамі. Большасць начлегаў у гэтым паходзе ў дзікіх умовах (wild camping). Часам будуць сустракацца цывілізаваныя кэмпінгі, там можна схадзіць у душ. Пры зусім дрэнным надвор'і есць мажлівасць спыніцца на начлег у вёсках у мясцовых жыхароў.

ЕЖА

Частку ежы на актыўную асноўную частку вандроўкі вязем з сабой з Беларусі, яна размяркоўваецца паміж удзельнікамі перад паходам у Мінску. Частка ежы дакупаецца загадзя арганізатарам на месцы і размяркоўваецца паміж удзельнікамі ўжо па месцу збора групы. Ежу носім у заплечніках на сабе (не заўседы, бо ў маршруце некалькі радыялак). Ежа будзе мінімізавана да ~500-600 г на дзень на чалавека. Выкарыстоўваем толькі сухія складнікі (сушаная гародніна, мяса, рыба), ніякіх кансерваў і безсэнсоўнай лішняй вагі. Вы магчыма скінеце некалькі кг за паход, нагоніце потым :) Гатуем на газу, яго таксама цягаем з сабой, як і газавае абсталяванне. Ежу гатуюць вартавыя па чарзе. Вага дадатку ў выглядзе ежы ў ваш заплечнік складзе 5-7 кг. Калі вы не ўжываеце пэўныя прадукты ў ежу (напрыклад мяса, рыбу), аб гэтым неабходна загадзя паведаміць арганізатару. У гэтым паходзе ежа будзе дакупацца пасярэдзіне маршруту, што зменшыць вагу заплечнікаў на старце).

НАДВОР'Е

Наш паход праходзіць у асноўным на вяршынях 2-3 км, таму дужа горача не будзе. Характэрны вялікія перапады дзенных-начных тэмператур. Днем пры сонечным надвор'і (а яно звычайна тут такое) можа быць вельмі спякотна, але ноччу на трох тысячах тэмпература трошки вышэй за нуль. Вы павінны быць падрыхтаваны да шырокага дыяпазону тэмператур (ад 0 да +25). На перавалах і падыходах да чатырохтысячнікаў напрыканцы вясны верагодна будзе яшчэ шмат снегу. Характэрны выветрана-высушаныя ландшафты, з працяглымі камяністымі крушнямі на перавалах, вады і зеляніны мала, лесу і дрэваў амаль няма.