top of page

Коратка аб маршруце

Самыя ўражваючыя прыродныя ландшафты Беларусі знаходзяцца на поўначы. Выкарыстоўваем вялікія майскія выходныя (3 дні). Большую частку часу правядзем на тэрыторыі ландшафтнага заказніку Казьянскі. Тут знаходзіцца вялізнае Обальскае балота, дзе месціцца больш за чатыры сотні дробных ледавіковых азёр і прыгожае возера Расалай. Мы наведаем паўночную частку балота. Ночыць будзем на берагах азёр у наметах. Даезд на сваіх аўто.

Каб запісацца ў паход, запоўніце форму :)

 

У апісанні фота Сержука з нашага паходу па гэтых мясцінах у 2023-м годзе. Леташні паход  часткова перасякаецца з ім.

 

Маршрут па днях

Дзень 1. Возера Расалай

~5 км

Вызяджаем з Мінску адзевятай раніцы. Пешая частка пахода пачынаецца з вёскі Расалай.  Мы на тэрыторыі ландшафтнага заказніку Казьянскі. Праходзім якіх дзвесьце метраў па лесе і заходзім у Обальскае балота. Балота не закранутае гаспадарчай дзейнасцю, турыстаў тут бывае няшмат.  Драўляных насцілаў, як на Ельні, тут няма.  У нас будзе максімальнае пагружэнне ў некранутую прыроду. Гэтыя багны верхавыя, значыць праваліцца па шыю і патануць тут амаль немагчыма. Праз кіламетр выходзім да возера Расалай. Яшчэ 500 метраў ўздоўж берага і мы на стаянцы. Ставім наметы, распальваем вогнішча і гатуем абед. Пасля абеду радыяльна (без заплечнікаў) рушым ў "Даліну тысячы азёр". Месца, дзе на невялікай плошчы месціцца больш за 400 невялікіх азёр. Менавіта гэтыя шматлікія "вочы" робяць Обальскае балота ўнікальным. Тут есць нешта "касмічнае", асабліва калі глядзець са спадарожніка. 

​​День 2. Обальскае балота і возера Перакоша

~15 км

Абыходзім возера Расалай па заходнім беразе і перасякаем паўночную частку Обольскага балота. Заходзім у лес, дзе хутка выдзем да лясной дарогі. Балота і бездарожжа скончваюцца, далей па маршруце рушым па лясных дарогах.  Ландшафт мяняецца, тут ужо суха, рэдкалессе, мноства прыгожых і разнастайных азёр, імхі і лішайнікі, пясок і ўзгоркі.. Выходзім да возера Перакоша. Перакоша мае форму сэрца, якое рассечана даўгім паўвостравам. На гэтым паўвостраве мы і заночым.

День 3. Выхад у цывілізацыю

~13 км

Наведаем возера Бочава і азёры Хацьковы і выходзім да вёскі Роўнае. Абедаем і едзем дахаты.

Умовы ўдзелу

Кошт: 100 - 150 BYN 

Бронь месца ў групе перадаплатай 50 BYN. Пры адмове ад удзелу пазней чым за тры дні да паходу перадаплата не вяртаецца.

УЛІЧАНА:

  • паслугі кіраўніка і інструктара;

  • харчаванне на маршруце; 

  • групавы рыштунак (у тым ліку месца ў намеце);

  • групавая аптэчка.

НЕ УЛІЧАНА:

  • асабісты рыштунак і адзенне.

ЗНІЖКІ:

  • 50 BYN, калі вы едзеце ў паход на сваім аўто і можаце ўзяць 2-х ці болей удзельнікаў пахода з сабой;

  • 5 BYN*N за свой намёт, дзе N - колькасць людзей, якія ў ім ночаць.

 Рыштунак і адзенне

Спіс асабістага адзення і рыштунку (тыцк і ен адчыніцца)

У паходзе будуць працяглыя пераходы па балоце. Неабходныя высокія гумовыя боты. 

З улікам таго, што ежы ў паход выходнага дня (ПВД) трэба несці не так многа, можна браць рэчы для свайго дадатковага камфорту. Але везці тое, што наўрадці спатрэбіцца, не варта. Выбірайце адзенне, арыентуючыся на прагноз надвор'я. 

Некаторы рыштунак (заплечнік, спальнік, кілімок) можна ўзяць у арэнду ў кіраўніка пахода за невялікія грошы.

Якорь 1

 

Оказание услуг: ИП Мисюкевич С.Н., УНП 192650318.© 2016 - 2023

-

website | design by Siarzhuk Misiukevich, Yana Lipen

logo | pictures by Olga Gorbacheva

 

© Все права защищены
bottom of page