Пешы паход па Беларусі: Чырвоны Бор
Даты: 06.05.2023 - 09.05.2023 (4 дні)
Складанасць: 1/6 - гэта якая?
Кошт: 150 BYN - што ўлічана?
Кіламетраж: ~50 км
Коратка аб маршруце
Паход па самай поўначы Беларусі - ланшафтнаму заказніку Красный Бор! Чатыры выходных даюць магчымасць наведаць гэты унікальны аддалены раён. Заказнік размешчаны ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах, тут самыя маланаселеныя ў Беларусі месцы. Гэта Беларускае Паазер'е і ландшафт створаны ледавіком. Таму тут мноства азёр, озы, камы і марэнныя пагоркі.
Мы наведаем з дзесятак азёр, пройдземся па паўднёва-таежнаму лесу. У Чырвоным Бару мноства капытных: можна сустрэць аленей, ласей, казуляў, ланяў зуброў, кабаноў, муфлонаў. Як звычайна, пазбягаем населеных пунктаў і насыпаных гравійных дарог. Будуць даволі многа пераходаў наўпрост праз лес, а таксама па лясных дарогах і сцежках. Пройдземся па балоце Юхавіцкі Мох да Махавога возера. Усе начлегі ў намётах на берагах азёр.
Каб мінімізаваць транаспартныя расходы, едем на сваіх аўто Для кіроўцаў прадугледжаны зніжкі. Маршрут кальцавы. Старт і фініш у вёсцы Ізубрыца (300 км ад Мінска). Машыны пакінем на стаянцы ля карчмы. Гэта бясплатна і бяспечна, там ёсць відэаназіранне.
Чырвоны Бор - наш традыцыйны накірунак на майскія выходныя. Ідзем сюды ўжо трэці год запар ;).
Каб запісацца ў паход, запоўніце форму :)
Ніжей фота Лізы Куставай з нашага пахода па Чырвоным Бары ў 2021-м.
Маршрут па днях
День 1. Возера Белае
~15 км
Выезд з Мінску плануецца ў 9.00. У Ізубрыцы будзем праз ~4,5 гадзіны. Кароткі пераход да мыса на возеры Ізубрыца, дзе мы зробім абед на абсталяванай стаянцы. Абыдзем возера Белае ўздоўж заходняга берага. Белых азёр тут некалькі і размешчаны яны недалёка. Нашы продкі называлі азёры так дзякуючы чысціні і празрыстасці вады.
День 2. Махавыя азёры
~20 км
Міма Плацічнага возера выходзім да балота Юхавіцкі Мох. Зварочваем у балота. Балота верхавое, таму глыбока праваліцца тут складана. Верхавіны нізкіх сосен у Юхавіцкім Моху - улюбенае месца для гнездавання скапы. Мажліва мы ўбачым гэтых драпежных птушак. Паабедаем на сухім востраве з высокімі соснамі на ля Махавога возера. Выходзім з балота і збочваем у лес. Начлег на Малым Махавым возеры.
День 3. Возера Брэдна
~ 15 км
Выйдзем да групы азёр: Акуневец, Чорненькае, Астравітае. Падбалочанае возера Астравітае невялікае і цікавае тым, што пасярэдзіне яго знаходзіцца востраў з хвоямі. Начлег на возеры Брэдна.
День 4. Изубрыца
~5 км
Кароткі пераход да вёскі Ізубрыца. На ўваходзе ў вёску красуюцца зубры ў патрыятычнай размалёўцы :) На зваротным шляху можна зрабіць невялікае кола і захапіць некалькі цікавых архітэктурных славутасцяў поўначы Беларусі (Сар'я, Асвея).
Умовы ўдзелу
Кошт: 150 BYN
Бронь месца ў групе поўнай перадаплатай. Пры адмове ад удзелу пазней чым за тры дні да паходу перадаплата не вяртаецца.
УЛІЧАНА:
-
паслугі кіраўніка і інструктара;
-
харчаванне на маршруце;
-
групавы рыштунак (у тым ліку месца ў намеце);
-
групавая аптэчка.
НЕ УЛІЧАНА:
-
лагістычныя расходы (кошт паліва можна раскінуць паміж пасажырамі);
-
асабісты рыштунак і адзенне.
ЗНІЖКІ:
-
20 BYN для кіроўцаў + 20 BYN за кожнага пасажыра, якога возьмеце з сабой;
-
5 BYN*N за свой намёт, дзе N - колькасць людзей, якія ў ім ночаць.
Рыштунак і адзенне
Спіс асабістага адзення і рыштунку
У паходзе будуць пераходы па балоце. Неабходны высокія гумовыя боты.
З улікам таго, што ежы ў паход выходнага дня (ПВД) трэба несці не так многа, можна браць рэчы для свайго дадатковага камфорту. Але везці тое, што наўрадці спатрэбіцца, не варта. Выбірайце адзенне, арыентуючыся на прагноз надвор'я.
Некаторы рыштунак (заплечнік, спальнік, кілімок) можна ўзяць у арэнду ў кіраўніка пахода за невялікія грошы.